shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Общество

01.12.2019 19:05

193 просмотра

0 комментариев

Жыхар Шуміліна і яго знаёмая абакралі могілкі і трапілі пад суд

Следчыя раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь завяршылі расследаванне крымінальнай справы па факце крадзяжу металічных ланцугоў і слупоў з грамадзянскіх могілак. У здзяйсненні злачынства абвінавачваюцца 45-гадовы жыхар Шуміліна і яго 35-гадовая знаёмая. Крымінальная справа перададзена пракурору раёна для накіравання ў суд.



У кожнага чалавека павінен быць сэнс жыцця. У большасці людзей ён у сям’і, у дзецях. Дзеля гэтага яны жывуць і будуюць планы на будучыню. Але часам для асобных людзей жыццё звужаецца да рыльца бутэлькі. Дзень за днём алкаголь разбурае чалавечую існасць, робячы закладнікам аднаго жадання – выпіць. Дзеля бутэлькі яны гатовы пайсці да любы крок, у тым ліку і на злачынства. «Каля 80% злачынстваў здзяйсняецца ў нецвярозым стане, – адзначае старшы следчы райаддзела Віктар Казлоўскі. – Калі ўдаецца затрымаць злачынцу па «гарачых слядах», то практычна заўсёды следчаму прыходзіцца чакаць, калі падазроны працверазее».

Той ранак для Ігара і Алены (імёны зменены па этычных меркаваннях) быў звычайны – пасля ўчарашняй папойкі моцна хацелася апахмяліцца. А грошай не было. Ігар і Алена былі даволі вынаходлівымі ў плане пошуку спіртнога. Дзеля таго, каб выпіць, яны не саромеліся ніякіх спосабаў. Часта знаходзілі выпіўку і закуску на грамадзянскіх могілках у раёне Дзюбянцы, «частаваліся» тым, што людзі пакідалі сваім памерлым сваякам.

У той ранак у пошуках выпіўкі ногі Ігара і Алены зноў прывялі на могілкі. Не знайшоўшы выпіўкі, яны вырашылі зняць металічныя ланцугі і слупкі з агароджы магілы, каб іх прадаць. Але ж прыёмшчык металу адразу зразумеў, адкуль «тавар», і катэгарычна адмовіўся яго браць.

Ігар і Алена поўнасцю прызналі сваю віну. Згодна з заканадаўствам абодва могуць пазбавіцца волі да чатырох год, ужо зараз можна ўпэўнена сцвярджаць, што адным з пунктаў судовага прыгавору будзе прымусовае лячэнне ад алкагалізму.

Алесь САКАЛОЎ.

http://www.shumilino.by/?p=51577#more-51577

Последние новости