shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Общество

02.12.2019 17:31

90 просмотров

0 комментариев

Полацкаму блогеру Круткіну далі 15 сутак за рэпост у Фэйсбуку

Полацкі суд 29 лістапада вынес рашэньне арыштаваць на 15 сутак грамадзкага актывіста і блогера Алеся Круткіна за рэпост ў фэйсбуку. Судзьдзя Віктар Баліка палічыў, што перапост ад 12 лістапада ўтрымліваў «заклік на незаконнае мерапрыемства на Кастрычніцкай плошчы ў Менску».

Алесь Круткін у судовай залі

Напярэдадні, 28 лістапада, Алесь Круткін сам пайшоў у Полацкі РАУС, каб забраць свае мабільныя тэлефоны, якія былі канфіскаваныя па ранейшых адміністрацыйных справах. Але ў міліцыі блогера затрымалі – на падставе адміністрацыйнай справы паводле арт. 23.34 (парушэньне арганізацыі масавага мерапрыемства). Актывіст правёў ноч у полацкім ізалятары часовага ўтрыманьня, але ў суд яго з раніцы не прывезьлі. Мясцовыя актывісты знайшлі яго ў Полацкім РАУС, змаглі перадаць яму ежы.

Справу ў Полацкім судзе пачалі разглядаць толькі ў 14.15.

Алеся абвінавацілі ў тым, што ён 12 лістапада перапосьціў на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведамленьне «з заклікам на незаконную акцыю». Блогер зрабіў перапост інфармацыі з групы «Еўрапейская Беларусь» аб правядзеньні перадвыбарчага мітынгу на Кастрычніцкай плошчы ў Менску 15 лістапада.

https://vitebskspring.org/news/administracyiny-perasled/item/3427-krutkinu-dali-15-sutak

Последние новости