Тут збіраюцца людзі па пакупкі, таму самае масавае месца было абсталявана для правядзення чацвёртага этапу рэспубліканскай акцыі «не прапальвай сваё жыццё!» пад дэвізам «Абмяняй цыгарэту на цукерку».

Мэта акцыі — папярэджанне пажараў па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні. Пра яе распавядалі ў гандлёвай зале кожнаму грамадзяніну, які паліць. Актывісты мерапрыемства прапаноўвалі абмяняць цыгарэту на цукерку. Разам з работнікамі МНС, актывісты БМГАВП праводзілі розныя конкурсы, гульні і віктарыны.
Акрамя гэтага, правяралі пры дапамозе паветраных шарыкаў лёгкія ўдзельнікаў, задавалі пытанні і заклікалі быць ўважлівей да такой шкоднай звычцы, як курэнне. Але самае галоўнае - пасля ўсіх конкурсаў кожнаму распавялі пра асцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні, дзе ўдзельнікі мерапрыемства пакідалі аўтограф на цыгарэце з цытатай пра шкоду курэння і з рэкамендацыямі грамадзянам, якія паляць. За актыўны ўдзел уручалі буклеты «не прапальвай сваё жыццё!».

Таксама наведвальнікам і ўдзельнікам мерапрыемства прапаноўвалася азнаёміцца з прынцыпам работы і спампаваць на тэлефон мабільны дадатак «МНС Беларусі: Дапамога побач!».

Прадстаўнікі МНС спадзяюцца, што правядзенне падобных мерапрыемстваў не пройдзе дарма, нават калі да гэтай праблемы прыслухаецца ўсяго некалькі чалавек.