shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Общество

12.01.2020 19:48

130 просмотров

0 комментариев

Надвор’е ў Беларусі на панядзелак: дажджы і мокры снег, але не паўсюль. У Шуміліне — невялікі дождж

У панядзелак, 13 студзеня, у Беларусі будзе ў асноўным воблачна з кароткачасовымі ападкамі на большай частцы тэрыторыі краіны, паведамляе Белгідраметэацэнтр.

Надвор'е без істотных ападкаў чакаецца ў Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях, а мокры снег і дажджы пройдуць у Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях.



Ноччу і раніцай месцамі галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца.

Будзе дзьмуць моцны заходні вецер 5-10 м/с, з парывамі да 14 м/с ў начны і ранішні час.

Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе ад -2 да +3 градусаў, а днём паветра прагрэецца да +1..+ 6 градусаў.

На заўтра ў Шуміліне чакаецца пахмурнае надвор'е, слабы дождж, тэмпература паветра ад аднаго да трох градусаў цяпла. Вецер парывісты - ад 5 да 9 метраў у секунду.

https://euroradio.fm/nadvore-u-belarusi-na-panyadzelak-dazhdzhy-i-mokry-sneg-ale-ne-pausyul

https://www.gismeteo.by/weather-shumilino-14614/tomorrow/

Последние новости