shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Общество

13.01.2020 18:19

283 просмотра

0 комментариев

На цэнтральнай пошце Шуміліна ўладкаваны тэрмінал электроннай чаргі

На мінулым тыдні на цэнтральнай пошце Шуміліна ўладкаваны тэрмінал электроннай чаргі — для камфорту і зручнасці кліентаў. Да гэтага часу падобная сістэма была пакуль што толькі ў гарадах.

На нашай пошце яна працуе наступным чынам: на экране тэрмінала кліент выбірае патрэбную яму паслугу (“плацяжы”, “прыём і выдача паштовых адпраўленняў, пераводы, рэалізацыя паштовак, канвертаў, марак” ці “іншыя паслугі”), забірае талончык і чакае, калі яго запросяць.

У гэты час ён можа прысесці і крыху адпачыць на мяккіх канапах, устаноўленых у холе. Калі падыдзе чарга, прагучыць аўдыётэкст з нумарам талона, нумар талона з’явіцца на спецыяльным маніторы і на акенцы.
Укараненне электроннай чаргі мае на мэце стварыць максімальна камфортныя ўмовы пры аплаце тых ці іншых паслуг, запэўніла кіраўніцтва пошты.
"Герой працы"
Алена КАРПУШЭНКА.
Чытаць цалкам тут: http://www.shumilino.by/?p=52399

Последние новости