shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Общество

14.01.2020 19:12

267 просмотров

0 комментариев

Як дорага абыйшлася браканьерская рыбка

Калі рыба да няволі давядзе. У мінулым годзе двое жыхароў нашага раёна былі прыцягнуты да крымінальнай адказнасці за незаконную здабычу рыбы.

«Незаконная здабыча рыбы тычыцца ўсіх відаў рыб і іншых водных жывёл, якія жывуць у вадаёмах раёна, – расказвае старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Віктар Казлоўскі. – Асабліва напружаным з’яўляецца вясновы перыяд, калі на тэрыторыі Беларусі ўстанаўліваюцца забароны на лоўлю рыб, за выключэннем аматарскага рыбалоўства.



У маі мінулага года ў час, калі дзейнічала забарона на лоўлю рыбы, пенсіянер з Дабеі на возеры Мошна вылавіў з дапамогай сеткі 21 кг рыбы. Была ўзбуджана крымінальная справа па факце незаконнай лоўлі рыбы, якая пацягнула нанясенне страт у асабліва буйных памерах. Пенсіянеру дадзеная рыбалка каштавала амаль 26 тысяч рублёў.

Восенню была ўзбуджана яшчэ адна крымінальная справа. «Пенсіянер лавіў сеткай рыбу на возеры Улазавічы, – працягвае следчы Віктар Казлоўскі. – Злавіў адну плотку. З той прычыны, што мужчына сёлета ўжо прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за незаконную лоўлю рыбы, была ўзбуджана крымінальная справа. Увогуле санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне аж да пазбаўлення волі на тэрмін да 6 год». Зараз вядзецца следства.

Чытаць цалкам тут:

http://www.shumilino.by/?p=52387

Аляксандр ШЭДЗЬКО.

Последние новости