shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Общество

16.01.2020 16:35

267 просмотров

0 комментариев

СК аднавіў расследаванне справаў Ганчара ды Красоўскага

Следчы камітэт Беларусі ўзнавіў расследаванне па справе зніклых у 1999 годзе беларускіх апазіцыянераў. Пра гэта паведамляе «Deutsche Welle».

Былы старшыня ЦВК Віктар Ганчар. Скрын з відэа


СК аднавіў папярэдняе расследаванне па факце знікненняў 16 верасня 1999 года былога кіраўніка Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктара Ганчара ды ягонага сябра Анатоля Красоўскага, які фінансава падтрымліваў апазіцыю. Пра гэта паведамляе «Deutsche Welle».

Адпаведны адказ на свой зварот атрымала Ірына Красоўская, якая 22 снежная 2019 года накіравала электроннае хадайніцтва ў СК з патрабаваннем аднавіць прыпыненае следства ў сувязі з заявамі былога байца СОБРу Юрыя Гараўскага.

«Падчас працэсу расследавання паводле крымінальнай справы плануецца правядзенне следчых дзеянняў, накіраваных на праверку звестак, выкладзеных Ю. Гараўскім у інтэрв’ю журналістам тэлерадыёкампаніі „Deutsche Welle“, а таксама дача прававой ацэнкі выкладзенай інфармацыі», — гаворыцца ў адказе СК.

16 снежня 2019 года з’явілася інтэрв’ю з былым байцом СОБРу Юрыем Гараўскім, у якім той распавёў пра свой удзел у выкраданні і забойстве вядомых апазіцыянераў — Юрыя Захаранкі ды Віктара Ганчара, а таксама бізнесоўца Анатоля Красоўскага. На ягоную думку, байцы падраздзялення маглі быць датычныя і да забойства журналіста Дзмітрыя Завадскага.

18 снежня стала вядома, што Следчы камітэт аднавіў крымінальную справу пра знікненне былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі.

Разам з тым СК адмовіў жонцы выкрадзенага 20 гадоў таму аператара ОРТ Дзмітрыя Завадскага ў ейнай просьбе аднавіць расследаванне.

МГ belsat.eu

Последние новости