shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Общество

22.01.2020 18:50

250 просмотров

0 комментариев

«Стас зрывае турэмную робу, а яе прымусова апранаюць на яго»

Станіслаў Косцеў адмаўляецца апранаць на сябе спецыяльную турэмную робу, на якой напісана «ИМН» — выключная мера пакарання. У Беларусі гэтую робу выдаюць прысуджаным да смяротнага пакарання яшчэ да таго, як прысуд уступіць у законную сілу.

Калаж spring96.org


Як паведаміла праваабаронцам "Вясны" сястра асуджаных да смяротнага пакарання 19-гадовага Станіслава і 21-гадовага Іллі Косцевых, адвакат Станіслава пасля сустрэчы з падабаронным распавяла пра ціск на яго. Браты Косцевы знаходзяцца цяпер у магілёўскай турме №4.

Паводле інфармацыі адваката, Станіслаў адмаўляецца апранаць на сябе спецыяльную турэмную робу, на якой напісана «ИМН» — выключная мера пакарання.

На практыцы ў Беларусі гэтую робу выдаюць прысуджаным да смяротнага пакарання яшчэ да таго, як прысуд уступіць у законную сілу.

«Стас зрывае турэмную робу, а яе прымусова апранаюць на яго. У яго рэальны стрэс з-за гэтага», — распавядае яго сястра Ганна.

Таксама начальнік магілёўскай турмы адмаўляецца прымаць заяву ў 19-гадовага Станіслава Косцева на спатканне са святаром.

«Не паложана — і ўсё тут», — па словах Ганны, так тлумачыць адмову начальнік турмы №4.

Акрамя таго, Станіслава цяпер утрымліваюць ў карцэры, месцы, дзе звычайна ўтрымліваюць асуджаных, якія ўчынілі дысцыплінарнае спагнанне.

Адвакат рыхтуе скаргу начальніку турмы і ў Дэпартамент выканання пакаранняў.

На думку каардынатара кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" Андрэя Палуды, такія паводзіны адміністрацыі магілёўскай турмы ў пэўнай ступені можна расцэньваць як ціск на асуджаных.

Нагадаем, 10 студзеня на выязным пасяджэнні Магілёўскага абласнога суда ў Чэрыкаве былі вынесеныя адразу два смяротных прысуды ў дачыненні да двух братоў 19-гадовага Станіслава і 21-гадовага Іллі Косцевых. Іх абвінавацілі ў забойстве настаўніцы, якая жыла па суседстве, і падпале яе дома. Прысуд аб прызначэнні вышэйшай меры пакарання — расстрэлу, вынес суддзя Міхаіл Мельнікаў.

https://novychas.by/hramadstva/stas-zryvae-turemnuju-robu-a-jae-prymusova-apran?utm_referrer=https%3A%2F%2Fzen.yandex.com

Последние новости