shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Общество

24.01.2020 18:39

289 просмотров

0 комментариев

Чаму ў шумілінцаў за плацяжы на пошце і ў банках бяруць дадатковыя грошы пры аплаце камунальных паслуг?

Жыхары райцэнтра занепакоены тым, што на пошце і ў банках бяруць дадатковыя грошы пры аплаце камунальных паслуг. Ці так гэта на самой справе, разбіралася на гэтым тыдні журналіст раённай газеты «Герой працы».

Адразу некалькі тэлефонных званкоў паступіла ў рэдакцыю ад нашых чытачоў з просьбай вывучыць сітуацыю і расказаць на старонках газеты, якім чынам і на якіх умовах зараз прымаюцца ад насельніцтва плацяжы. «Маўляў, знаёмая жанчына папрасіла пакласці на мабільны тэлефон і заплаціць за кабельнае тэлебачанне, дык на пошце акрамя саміх плацяжоў узялі дадаткова камісію. Атрымліваецца, што цяпер з нас за кожны плацеж будуць браць дадатковыя грошы?» — гаварыла жыхарка райцэнтра.

Каб дэталёва разабрацца, адпраўляемся па аб’ектах.
Пошта. «Сапраўды, з 1 студзеня РУП „Белпошта“ ўвяла камісію за некаторыя наяўныя плацяжы ў ЕРІП, — пацвердзіла начальнік участка Алеся Новікава. — І гэта абмежаваны спіс. Па-ранейшаму плата не бярэцца пры ажыццяўленні плацяжоў праз касы („у акенцах“) за камунальныя паслугі, святло, газ, дамашні тэлефон (РУП „Белтэлекам“), бюджэтныя плацяжы (падаткі, штрафы, пені, бацькоўская плата за харчаванне дзяцей у школах і дзіцячых садах), за падпіску на газеты і часопісы, на добраахвотныя рахункі. Не бяруць камісію пры аплаце паслуг удзельнікамі вайны, пры гэтым неабходна прадставіць пацвярджальны дакумент.

А вось „пакласці на мабільны тэлефон“, аплаціць кабельнае тэлебачанне, дамафон, крэдыты, інтэрнэт можна цяпер з камісіяй — 60 капеек за плацеж».
Разам з тым, зазначыла Алеся Аляксандраўна, калі кліент будзе аплачваць паслугі праз устаноўлены на пошце інфакіёск, ніякая камісія брацца не будзе ні па якіх плацяжах.

Беларусбанк. Практычна такая ж схема дзейнічае ў Беларусбанку. Банк таксама не бярэ камісію пры плацяжах у касе за камунальныя паслугі, у бюджэт і за дамашні тэлефон.
За камерцыйныя плацяжы бярэцца камісія — 2 рублі за кожны плацеж.

«У кожнага наведвальніка банка ёсць магчымасць ажыццявіць усе плацяжы бясплатна з дапамогай інфакіёска, які ўстаноўлены ў зале, — падкрэсліла дырэктар цэнтра банкаўскіх паслуг Вольга Масько. — Прычым, у ім можна аплаціць паслугі бясплатна як наяўнымі грашыма, так і банкаўскай карткай. Кансультант заўсёды падкажа і дапаможа аформіць плацеж».

А яшчэ ў Беларусбанку з нядаўняга часу дзейнічае папярэдні запіс. Патэлефанаваўшы па нумары 5-49-98, можна запісацца на канкрэтны дзень і час, скажам, для афармлення ці замены банкаўскай карткі, адкрыцця ўкладу, афармлення крэдыту. Гэта вельмі зручна вяскоўцам, якім прыходзіцца выязджаць у райцэнтр па пэўных днях, падстройваючыся пад расклад грамадскага транспарту.

Алена КАРПУШЭНКА.

Чытаць цалкам тут: http://www.shumilino.by/?p=52525

Последние новости