shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Общество

07.02.2020 18:10

249 просмотров

0 комментариев

Мінабароны змяніла патрабаванні да здароўя прызыўнікоў

У Беларусі змяніліся патрабаванні, якія выстаўляюцца да стану здароўя прызыўнікоў. Тэкст супольнай пастановы Міністэрства абароны і Міністэрства аховы здароўя № 1/1 ад 3 сакавіка быў апублікаваны 7 лютага на Нацыянальным прававым партале.

Пастанова ўступае ў моц 8 лютага, то бок да вясновага прызыву. У ёй больш за 100 старонак. Прэс-служба Мінабароны паведамляе, што "кардынальных зменаў у падыходзе да ацэнкі стану здароўя грамадзян пры прызыве на тэрміновую вайсковую службу не ўнесена".

Адзначаецца, што дакумент удакладняе патрабаванні да стану здароўя беларусаў, якія падлягаюць прызыву ці праходзяць службу. Гэта тычыцца захворванняў апорна-рухальнага апарата і касцёва-мышачнай сістэмы, расстройстваў харчавання і парушэння абмену рэчываў, захворванняў эндакрыннай сістэмы, захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы, якія суправаджаюцца нязначнымі парушэннямі сардэчнага рытму.

Сайт povestka.by таксама піша, што ў дакуменце прысутнічаюць толькі "некаторыя касметычныя змены". Аднак шмат дыягназаў, па якім раней часта прызыўнікі прызнаваліся непрыдатнымі да вайсковай службы, цяпер сталі прызыўнымі.

Дакумент вызначае патрабаванні да стану здароўя грамадзянаў, звязаных з вайсковым абавязкам. Згодна з імі будзе праводзіцца медычны агляд пры прыпісцы да прызыўных участкаў, прызыве на вайсковую службу, службу ў рэзерве, а таксама на вайсковыя ды адмысловыя зборы з ліку вайсковаабавязаных, якія знаходзяцца ў запасе Узброеных сілаў, і іншых выпадках.

У інструкцыі ўнесеныя змены ў пералік захворванняў і катэгорыяў прыдатнасці прызыўнікоў.

У сваім телеграм-канале Міністэрства абароны заяўляе, што кардынальных зменаў у падыходзе да ацэнкі стану здароўя прызыўнікоў не будзе. Паводле яго, дакумент прыняты, каб удакладніць патрабаванні да стану здароўя вайсковаабавязаных.

Пры гэтым пры медычным аглядзе цяпер могуць ужывацца больш інфарматыўныя метады даследавання.

Кпыніцы:

https://euroradio.fm/u-belarusi-apublikavali-abnoulenyya-patrabavanni-da-zdarouya-pryzyunikou

МГ belsat.eu

Последние новости