shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Общество

23.03.2020 20:11

279 просмотров

0 комментариев

Шумілінскі філіял «Энергазбыту» папярэджвае: «Асцярожна — махляры!»

Шумілінскі РВЗУ філіяла «Энергазбыт» РУП «Віцебскэнерга» Шумілінскі РВЗУ філіяла «Энергазбыт» РУП «Віцебскэнерга» паведамляе грамадзянам, што на тэрыторыі Шумілінскага раёна пачасціліся выпадкі, калі ў ваш дом прыходзяць невядомыя асобы і прапануюць аказаць платныя паслугі па замене прыбора ўліку электрычнай энергіі. Не спяшаецеся пускаць іх у дом. Абавязкова паглядзіце пасведчанне.

Усе работнікі філіяла «Энергазбыт» РУП «Віцебскэнерга» пры сабе маюць службовыя пасведчанні і фірменны бейдж, размешчаны на левым баку грудзей верхняга адзення, усе работы выконваюцца ў форменнай вопратцы.

Да ведама абанентаў. Планавую замену прыбораў уліку электрычнай энергіі ў рамках праграмы мадэрнізацыі сродкаў ўліку работнікі філіяла «Энергазбыт» РУП «Віцебскэнерга» выконваюць на бясплатнай аснове.

Пры ўзнікненні пытанняў Вы можаце звярнуцца ў стол даведак

Шумілінскага раённага вытворча-збытавага ўчастка філіяла

«Энергазбыт» па тэлефоне: 5-18-01, час работы з 8.00 да 20.00, у суботу

з 9.00 да 17.00, выходной- нядзелю.

Іван АНДРЭЕЎ,

начальнік Шумілінскага РВЗУ філіяла «Энергазбыт» РУП «Віцебскэнерга».

"Герой працы"

Чытаць цалкам тут: http://www.shumilino.by/?p=53371

Последние новости