shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Общество

25.03.2020 20:19

189 просмотров

0 комментариев

Віншуем з Днём Волі! Дзень Волі з «Белсатам»: рэпартаж з дому старшыні Рады БНР ды іншы эксклюзіў

25 Сакавіка — свята вольных людзей, наша свята! Распавядаем, што цікавага мы пакажам 25 сакавіка, на 102-ю гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Дзень Волі са Свабодай. ВІДЭА

Шаноўныя чытачы Віншуем ВАС з ДНЁМ ВОЛІ! 25 САКАВІКА — галоўнае свята беларусаў, якія шануюць сваю гісторыю і сваю мову. Прапануем вашай увазе віншаванне ад рэдакцыі беларускай газеты «Новы ЧАС», экслюзіўнгае вяшчанне аб тэлеканала «БЕЛСАТ», а таксама рэпартаж ад «Нашай НІВЫ» са святкавання ДНЯ ВОЛІ.

Дарагія чытачы!

Рэдакцыя «Новага Часу» шчыра віншуе вас са святам Незалежнасці Беларусі!

Няхай хтосьці кажа — куды там да незалежнасці, калі чвэрць стагоддзя жывем пад дыктатурай, пагроза расійскай інтэграцыі нікуды не знікла, эканоміка краіны ў катастрафічным стане, беларуская мова, старажытная культура, сапраўдная гісторыя знішчаюцца і забываюцца, а тут яшчэ і эпідэмія каронавірусу дадае свайго клопату...

Але ж мы мусім памятаць пра тое, што сапраўдная свабода, сапраўдная незалежнасць павінны жыць найперш у нашых сэрцах і нашых думках. Бо воля — гэта не знешні атрыбут, а ўнутраны стан. У тых, хто мае свабоду ўнутры, ніхто і ніколі яе не адбярэ. Наадварот, свабода ўнутраная спрараджае свабоду вонкавую. І ніякі каранцін не можа гэтага адмяніць.

Таму 25 Сакавіка — свята вольных людзей, наша з вамі свята! Бо той падмурак, які заклалі айцы-заснавальнікі Беларускай Народнай Рэспублікі 102 гады таму, нікуды не знік, і мы ўжо многае паспелі пабудаваць на ім. Так, мы не маем нацыянальна арыентаванай дзяржаўнай палітыкі, але ж нам не патрэбныя загады зверху, каб любіць і шанаваць сваё, штодня і паўсюдна карыстацца роднай мовай, працаваць на карысць сваёй краіны. Бо дзяржава — гэта не ўлады, а людзі.

У Беларусі жыве шмат вольных, разумных, таленавітых людзей, сапраўдных патрыётаў. А таму — жыве Беларусь!

https://novychas.by/hramadstva/vinszuem-z-dnjom-voli

Яшчэ перад закрыццём межаў вядоўца і выдаўца «Студыі Белсат» Сяргей Падсасонны накіраваўся ў сталіцу Канады, каб сустрэцца са старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай. У выніку паўстала вялікае інтэрв’ю.

«Гэта і гісторыя жыцця, дзейнасці Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ды фонду дапамогі дзецям Чарнобылю ў Канадзе, і развагі пра сучаснасць, сённяшнюю Беларусь, улады, выбары, палітыкаў, беларускую мову ды нацыянальныя каштоўнасці», — гаворыць Сяргей Падсасонны.

Кароткую версію інтэрвʼю глядзіце ў адмысловым выданні «Студыі Белсат», якое выйдзе 25 сакавіка а 19:30, на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») або онлайн. Поўная, амаль гадзінная, зʼявіцца пазней на belsat.eu.

Апрача таго, Івонка Сурвіла ўпершыню дазволіла зайсці з відэакамерай у ейны дом, які нагадвае музей. Мы пабываем і ў гарадку Олд Чэлсі, дзе яна з сямʼёй хадзіла ў касцёл і дзе на могілках пахаваны ейны муж Янка. У гэтай жа мясцовасці мы наведаем мастацкую галерэю, дзе старшыня Рады БНР выстаўляе свае працы. Рэпартаж таксама будзе часткаю адмысловага выдання, прысвечанага 102-й гадавіне БНР.

Ігар Кулей. Фота belsat.eu

Журналіст і вядоўца «Белсату» Ігар Кулей падрыхтаваў серыю рэпартажаў з Беларусі пра гісторыю паўстання БНР — ад пачатку ХХ ст. да 1918 году. Будынкі, дзе адбываліся наважнейшыя падзеі, архіўныя дакументы і фотаздымкі.

«Мне падаецца, гэта — адзін з лепшых прадуктаў, калі браць дакументалістыку на тэму Беларускай Народнай Рэспублікі», — гаворыць Ігар Кулей.

Каментаваць падзеі ў «Студыі Белсат» будуць намеснік старшыні Рады БНР Сяргей Навумчык і доктар гістарычных навук, аўтар цыклу «Загадкі беларускай гісторыі» Аляксандр Краўцэвіч.

Апрача гэтага, 25 сакавіка мы пакажам лепшыя выданні нашых гістарычных праграм, прысвечаных БНР. А на заканчэнне — канцэрт з Дня Волі-2019 у Горадні. Далучайцеся праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») або онлайн!

25 сакавіка на «Белсаце»

15:40 «Даты праўды»: Абвешчанне Беларускай Народнай Рэспублікі.

15:55 «Intermarium»: Беларуская Народная Рэспубліка: сябры ды ворагі.

17:50 «Загадкі беларускай гісторыі»: Год 1918. Беларуская Народная Рэспубліка адбылася.

19:30 Святочнае выданне «Студыі Белсат».

21:35 Канцэрт з Дня Волі-2019 у Горадні.

ІА, belsat.eu

https://belsat.eu/news/dzen-voli-z-belsatam-repartazh-z-domu-starshyni-bnr-dy-inshy-eksklyuziu/


25 сакавіка, у 102-ю гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, Свабода правяла жывую трансьляцыю зь Менску і Прагі.

У сувязі з пандэміяй каранавірусу ў сьвеце штогадовыя сьвяточныя акцыі на Дзень Волі ў Беларусі скасаваныя. Але Радыё Свабода не зьмяняе сваіх плянаў.

У нашым відэаэфіры:

  • «Кіраўнік Беларусі на сьвяце 25 Сакавіка, зламаны нос і рэвалюцыя». Конкурс на веданьне гісторыі сьвяткаваньняў 25 Сакавіка зь пісьменьнікам Уладзімерам Арловым.
  • «Колькі дывізіяў у Рады БНР» — дыскусія зь дзеячамі Рады Сяргеем Навумчыкам і Аляксандрам Лукашуком.
  • «Цэнтральны», «Васількі» і «Чабурэчная» — шпацыр менскімі адрасамі БНР разам з краязнаўцам і гідам Паўлам Каралёвым.
  • «БНР, пра якую вы ня чулі» — разам з дасьледнікам гісторыі БНР Сяргеем Шупам мы наведаем Альшанскія могілкі ў Празе, дзе пахаваныя два старшыні Рады БНР — Васіль Захарка і Пётра Крачэўскі.
  • «Тады я пераканалася, што мы пераможам» — сьвяточны зварот старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Горадні зачыталі Трэцюю Ўстаўную грамату БНР і прасьпявалі гімны. ФОТА, ВІДЭА

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Эксклюзіў. Беларуская Няўзброеная Рэспубліка: чаму не адбылася армія БНР

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Старшыня Рады БНР: Моладзь адчула, што незалежнасьць вартая, каб яе баранiлі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Зянон Пазьняк заклікаў адзначыць Дзень Волі дома, зь сям'ёй. З прычыны пандэміі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Дзень Волі. Дзень Незалежнасьці. Як называць галоўнае сьвята



Последние новости