shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Общество

26.03.2020 18:37

128 просмотров

0 комментариев

Урад Беларусі загадаў адправіць на каранцін усіх, хто прыехаў з-за мяжы

Асобы, якія прыехалі ў Беларусь з краінаў з COVID-19, змогуць выехаць з Беларусі толькі пасля 14-дзённага каранціну, гаворыцца ў пастанове ўраду аб перадухіленні распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі.

Усе, хто прыбыў у Беларусь з краінаў, дзе рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19 (выпадкі інфікавання зарэгістраваныя ў 175 краінах свету), мусяць цягам 14 каляндарных дзён са дня прыезду знаходзіцца ў самаізаляцыі ў хатніх умовах. Такія асобы не змогуць выехаць з Беларусі да заканчэння тэрміну самаізаляцыі.

Гэтыя абмежаванні не распаўсюджваюцца на:

  • супрацоўнікаў дыпламатычных прадстаўніцтваў, консульскіх устаноў замежных дзяржаў у Беларусі і акрэдытаваных па сумяшчальніцтву з рэзідэнцыямі ў іншых краінах, міжнародных арганізацыяў і іх прадстаўніцтвы, размешчаныя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама членаў іх сем’яў
  • кіраўнікоў і членаў афіцыйных дэлегацыяў
  • кіроўцаў транспартных сродкаў, якія выконваюць міжнародную аўтамабільную перавозку грузаў
  • членаў экіпажаў паветраных судоў, судоў унутранага воднага транспарту, цягніковых брыгад, лакаматыўных брыгад міжнародных чыгуначных зносін
  • замежнікаў, якія едуць транзітам праз тэрыторыю Беларусі для вяртання да месца жыхарства
Hавiны

У свеце больш за 20 тысячаў ахвяраў каронавірусу

2020.03.26 08:49

У Беларусі, паводле афіцыйнай інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, выявілі 86 выпадкаў заражэння каронавіруснай інфекцыяй.

ЮВ belsat.eu

Последние новости