shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Общество

30.03.2020 20:45

226 просмотров

0 комментариев

Шумілінскія ратавальнікі праводзяць праверкі населеных пунктаў па папярэджанні выпальвання сухой расліннасці (фота)

Рэйды выхадного дня. У мэтах папярэджання пажараў з-за выпальвання сухой расліннасці і навядзенні парадку на прыдамавых тэрыторыях, шумілінскія ратавальнікі праводзяць рэйдавыя мерапрыемствы па населеных пунктах раёна.

Падчас правядзення рэйдаў выратавальнікі ў чарговы раз нагадалі грамадзянам пра адказнасць за выпальванне сухой расліннасці, іржышча і пажніўных рэшткаў, а таксама за развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах.



У гутарках з насельніцтвам ратавальнікі нагадалі правілы пажарнай бяспекі, якія неабходна выконваць пры навядзенні парадку на прысядзібных участках, аб захаванні патрэбных адлегласцяў ад вогнішча да будынкаў, лясных масіваў, ськірдаў сена і саломы, дзеяннях у выпадку ўзнікнення пажару. Жыхарам населеных пунктаў прыводзілі прыклады, калі бестурботнасць грамадзян прыводзіла да атрымання апёкаў і знішчэнню маёмасць.



Дадзеная праца па папярэджанні выпальвання сухой расліннасці і навядзенні парадку на зямлі будуць працягнутая ў далейшым. Усім жыхарам раёна ў ходзе рэйду ўручалася навучалая наглядна-выяўленчая прадукцыя супрацьпажарнай тэматыкі.

Чытаць цалкам тут: https://vitebsk.mchs.gov.by/novosti/303816/

Последние новости