shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Общество

28.04.2020 15:24

250 просмотров

0 комментариев

За адстаўку міністра адукацыі Карпенкі падпісаліся больш за 1300 чалавек

Пад петыцыяй за адстаўку міністра адукацыі Ігара Карпенкі за двое сутак падпісалася больш за 1300 чалавек.

Ігар Карпенка / zviazda.by

Аўтарам петыцыі петыцыі стаў старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў. Накіраваць зварот мяркуецца ў Адміністрацыю прэзідэнта

У петыцыі гаворыцца, што Карпенка не справіўся сітуацыяй, якая ўзнікла ў выніку пандэміі каранавіруса:

— не здолеў арганізаваць дыстанцыйнае навучанне школьнікаў і студэнтаў;

— не здолеў забяспечыць бяспеку школьнікаў, студэнтаў, настаўнікаў і выкладчыкаў праз адмену альбо перанос заняткаў;

— нагрузка на настаўнікаў праз палітыку Мінадукацыі павялічылася ўдвая, бо ім даводзіцца займацца і са школьнікамі ў класах, і дыстанцыйна. Пры гэтым заробкі настаўнікаў засталіся на ранейшым ўзроўні;

— Мінадукацыі не мае дакладнай пазіцыі наконт арганізацыі адукацыйнага працэсу;

— паведамляецца, быццам Мінадукацыі не праверыла тэхнічныя магчымасці школьнікаў і студэнтаў для ўвядзення дыстанцыйнай адукацыі і не арганізавала выдачу патрэбнага абсталявання тым, хто мае ў гэтым патрэбу (планшэтаў). Таксама не было спробаў арганізаваць бясплатны інтэрнэт для настаўнікаў, выкладчыкаў і школьнікаў пры дыстанцыйнай адукацыі.

Дарэчы, гэта ўжо трэцяя петыцыя за адстаўку Карпенкі з пасады міністра адукацыі. У 2018 годзе аналагічную петыцыю падпісалі 845 чалавек, у 2019-м — 307.

https://euroradio.fm/za-adstauku-ministra-adukacyi-karpenki-padpisalisya-bolsh-za-1300-chalavek

Последние новости