shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Общество

30.04.2020 19:17

220 просмотров

0 комментариев

Дзеці вайны. 3 гады пад нямецкай акупацыяй з сям’ёй правяла Ніна Атрашчонак ў вёсцы Грады Шумілінскага раёна (відэа)

Праз усё жыццё пранесла ўспаміны пра жахі вайны віцябчанка Ніна Фёдараўна Атрашчонак. Тры страшных гады нямецкай акупацыі яна разам з сям’ёй павяла ў вёсцы Грады Шумілінскага раёна.

Голад, холад, галечу, страх - яна памятае ўсё, кожны дзень, кожную секунду скрадзенага вайной дзяцінства. Як немцы занялі дзедаў дом - ён быў вялікі, моцны і спадабаўся іх камандзіру, - пазбавілі нажытага, адабралі гаспадарку.

Толькі печ і маленькую спальню вылучылі сям'і, і высоўвацца дазволена не было. Яна бачыла паміраючых салдат, перажыла бамбёжкі, ператрусы. Іх дом немцы спалілі, і яшчэ тры гады пасля вайны сям'я жыла ў зямлянцы.

Ніна Фёдараўна не глядзіць фільмы пра вайну. Занадта многае ёй давялося перажыць. Занадта баліць гэтая рана.

Автор: Наталля Черніченка. Здымкі і мантаж аўтара.

«Віцьбічы»

Пераклад рэдактара.

Чытаць цалкам тут: https://www.vitbichi.by/news/navstrechu_75_letiyu_velikoy_pobedy/post41015.html

Последние новости