shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Общество

01.05.2020 16:33

250 просмотров

0 комментариев

САЗ: У Беларусі — самы высокі тэмп прыросту новых выпадкаў каронавіруса

Тэмп прыросту новых выпадкаў у Беларусі — адзін з самых хуткіх у еўрапейскім рэгіёне САЗ. Пра гэта заявіў у інтэрв’ю TUT.by прадстаўнік Сусветнай арганізацыі здароўя ў Беларусі Батыр Бердыклычаў.

«Эпідэмія ў Беларусі перайшла ў фазу мясцовай трансмісіі інфекцыі сярод насельніцтва, што патрабуе неадкладных дзеянняў для ўзмацнення захадаў фізічнага дыстанцыявання. Намаганняў аднаго сектара аховы здароўя на гэтым этапе недастаткова для стрымлівання і запаволення тэмпаў эпідэміі. Таму ва ўмовах адсутнасці адэкватных мераў фізічнага дыстанцыявання ў нас няма падстаў у бліжэйшы час чакаць пералому ў плыні эпідэміі і звароту яе назад», – заявіў прадстаўнік САЗ.

Hавiны

У Беларусі пацвердзілі амаль 15 тыс. выпадкаў каронавіруса. 93 чалавекі памерлі

2020.05.01 12:55

Паводле яго, пры захаванні існай сітуацыі, хутчэй за ўсё, будзе назірацца далейшы рост новых выпадкаў.

Бердыклычаў нагадаў, што ў рэкамендацыях САЗ Беларусі падкрэсліваецца неабходнасць перанос усіх масавых падзеяў, распаўсюд аддаленай працы і дыстанцыйнага навучання, прыпыненне дзейнасці ўсіх другарадных арганізацыяў, прадпрыемстваў і эканамічных субʼектаў і г.д.

«Такія захады запавольваюць распаўсюд віруса і дазваляюць медычным службам выйграць час, неабходны для адэкватнай падрыхтоўкі, абсталявання і пераацэнкі патрэбаў работнікаў аховы здароўя і ўстановаў у адказ на рост колькасці пацыентаў з COVID-19», – адзначыў прадстаўнік САЗ.

Hавiны

Няма рэпетыцыі, не будзе і параду?

2020.04.30 17:26

Ён падкрэсліў, што такі паказнік, як колькасць выпадкаў каронавіруса на 1 мільён насельніцтва, у Беларусі вышэйшы, чым ва ўсіх іншых краінах, якія мяжуюць з ёю. І нават з улікам магчымасці лабараторнай дыягностыкі краін, Беларусь апярэджвае краіны Балтыі, Фінляндыю, Славакію, якія «строга прытрымліваюцца захадаў фізічнага дыстанцыявання, што, несумненна, паўплывала на стрымліванне тэмпаў росту эпідэміі», адзначыў Бердыклычаў.

МГ belsat.eu

Последние новости