shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Общество

21.05.2020 19:40

248 просмотров

0 комментариев

У Обалі набіраюць тэмп рамонтныя работы па абнаўленню сацыяльна-культурных аб’ектаў

19 мая ў Обалі прайшоў аператыўны штаб па добраўпарадкаванні гарадскога пасёлка. Старшыня райвыканкама Віктар Гутараў акцэнтаваў увагу будаўнікоў на якасці работ, якія выконваюцца, а таксама на захаванні высокіх тэмпаў. Першым аб’ектам, работу на якім неабходна завяршыць да канца мая, — абнаўленне фасада Обальскай СШ.


Ужо відавочна, што новае, сучаснае аблічча школы зробіць яе яркім акцэнтам у агульнай забудове пасёлка. Старшыня райвыканкама засяродзіў увагу будаўнікоў, адміністрацыі школы і аддзела па адукацыі райвыканкама на неабходнасць добраўпарадкавання школьнай тэрыторыі, рамонту асфальтавага пакрыцця, гаспадарчых будынкаў.

Начальнік аддзела Валянціна Мянькова і дырэктар школы Іна Чарнічэнка расказалі пра плануемыя работы на тэрыторыі школы, будзе працягвацца і рамонт унутраных памяшканняў.

У пасёлку актыўна вядзецца рамонт былога гандлёвага цэнтра, які змяніў уласніка. Неўзабаве да рамонту асфальтавага пакрыцця ў пасёлку прыступяць і дарожнікі.


Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.


Адным з першых аб’ектаў, на якім пачаўся рамонт, стаў мясцовы Дом культуры.

Капітальны рамонт даху Обальскага гарадскога Дома культуры і мясцовай бібліятэкі прасіўся даўно, бо будынак узведзены ў сярэдзіне 50-ых гадоў. На мінулым тыдні тут працавалі дзве брыгады ПМК-70 пад кіраўніцтвам Аляксея Сцержанкова і Юрыя Мацюшкова. Рабочыя знялі стары шыфер, падрыхтоўвалі дах для таго, каб пакласці металачарапіцу. У будынку ўжо часткова памянялі вокны, двое дзвярэй. Прадугледжаны і бягучы рамонт – замена электраправодкі, разетак, выключальнікаў, чакаецца рамонт ганку і пандусу.

«Генпадрадчыкам з’яўляецца ПМК-70, але ж і мы, работнікі культуры, не стаім ўбаку, – расказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валянціна Навіцкая. – Унутраным рамонтам мяркуем заняцца сваімі сіламі: у бібліятэцы замяніць падлогу, пафарбаваць сцены, зрабіць касметычны рамонт у гарадскім Доме культуры».

Ларыса КІСЯЛЁВА.

"Герой працы"
Чытаць цалкам тут:

Последние новости