shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Общество

30.05.2020 20:25

294 просмотра

0 комментариев

«Перад комай далі 10 хвілін развітацца з роднымі». Гісторыя цяжарнай мінчанкі з каранавірусам, якая 11 дзён правяла пад ШВЛ

Унікальная гісторыя адбылася ў 6-й гарадской бальніцы Мінска. Цяжарная жанчына з каранавірусам патрапіла ў рэанімацыю, а пасля кесаравага 11 дзён прабыла ў коме на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх.

«Наша Ніна» звязалася з ёй.

Фота з тэлеграм-канала Мінздароўя.

Цяпер 34-гадовая Настасся Ломпік ляжыць у агульнай палаце. Гэта яе трэція роды. Яна яшчэ не трымала нованароджаную дачку на руках.

«Дзіця забіраюць адразу, да грудзей не прыкладаюць, каб выключыць беспасярэдні кантакт з мамай і магчымасць заражэння, — тлумачыць яна. — Проста потым кажуць табе вагу і рост, і з дзіцячага аддзялення кожны дзень высылаюць відэа, фатаграфіі.

ivi.ru18+Смотри подборку «пикантных» фильмов. В хорошем качестве, бесплатно и без регистрации.

Книга для трейдеров с нуля
stforex.by18+

Ты дзіця бачыш, хоць і на адлегласці. Увечары можна патэлефанаваць, спытаць, як дзень у яго прайшоў. Дзякуй вялікі дактарам, бо яны не разлучаюць цалкам з дзіцем».

Першыя пару дзён дзяўчынка назіралася ў 6-й радзільні, пасля яе перавялі ў 3-ю. Са здароўем у яе ўсё ў парадку. У радзільні, як і ва ўсіх медустановах, каранцін, наведванні абмежаваны, таму муж Анастасіі змог толькі перадаць рэчы для немаўляці.

«У маім выпадку ўжывалі шмат прэпаратаў для лячэння, і мне нельга было ніводнага дня карміць дачку. Мы адразу ведалі, што яна будзе на штучных сумесях», — дзеліцца мама.

Кажа, што, калі трапіла ў бальніцу з каранавірусам, ёй не было страшна. Жанчына была на 34-м тыдні і разумела, што ў выпадку небяспекі для дзіцяці будуць рабіць кесарава.

Настасся захварэла 1 мая.

«Проста паднялася ўночы тэмпература — 38,2. У мяне не было ні кашлю, нічога, — успамінае маладая маці. — Я выклікала «хуткую» і прыехала сюды. У мяне і пасля не было іншых сімптомаў — не знікалі пахі, не было задышкі. У рэанімацыю паклалі адразу, бо тэмпературу трэба было збіваць і прыйшоў здымак КТ, па якім было бачна, што пнеўманія не ў лёгкай форме».

Фота са старонкі Укантакце.

Жанчына расказвае, што апошнім часам выходзіла з дому, толькі каб прагуляцца ўвечары і падыхаць свежым паветрам. Нават у краму не хадзіла. Дзеці (двое сыноў) захварэлі пасля яе і ўжо выздаравелі.

6 мая Анастасіі зрабілі кесарава: медыкі прынялі такое рашэнне, бо ў жанчыны павялічылася дыхальная недастатковасць. А 8-га ўвечары падключылі да ШВЛ, бо арганізм сам не змагаўся з вірусам.

«Я не чытала статыстыку, гэта мне ўжо потым сказалі, што вялікі працэнт тых, што на ШВЛ, не выжывае. А дагэтуль я сябе не пужала лішні раз.

Калі мне далі 10 хвілін развітацца з роднымі, то я іх выкарыстала, каб напісаць ім смс-кі, а не лезла ў інтэрнэт глядзець працэнт вяртанняў з гэтага стану. Я ведала, што вярнуся з комы.

Не ведала, колькі там прабуду — дзень, два, тры, не задавала дактарам такога пытання, бо разумела, што яны будуць вырашаць па маім стане».

У медыкаментознай коме Анастасія прабыла 11 дзён. Самой ёй здавалася, што яна «праспала» ўсяго 4-5 гадзін.

«Першыя адчуванні, калі ты прачынаешся — ты не разумееш, чаму ў цябе не рухаюцца добра пальцы, ты не можаш руку сціснуць у кулак. Не можаш зразумець, што з тваім целам, чаму яно недастаткова слухаецца.

Першы дзень, калі вынялі трубкі і дазволілі ўстаць на ногі, то я не змагла нават аднаго кроку зрабіць. Я ўстала, пастаяла і села. На другі дзень я ўжо за руку з доктарам зрабіла пяць крокаў. На трэці пачала сама перастаўляць зэдлік і ісці за ім, уздоўж сценкі».

Фота з тэлеграм-канала Мінздароўя.

Каб арганізм хутчэй ачуняў, Настасся займалася спецыяльнай гімнастыкай.

«Я разумела, што ў мяне няма месяцаў на аднаўленне, бо я вельмі хачу ўбачыць сваю сям’ю. Таму калі доктар ЛФК паказаў рухі, якія аднаўляюць маторыкі, я паўтарала іх не адзін раз на дзень, а чатыры».

Агулам у рэанімацыі Настасся правяла 24 дні. Пра выпіску з бальніцы пакуль казаць рана, але жанчына спадзяецца, што хутка зможа паехаць дадому.

«Вельмі хочацца абняць мужа і дзяцей. Яны ўжо рыхтуюцца, каб забраць дачушку, а я пазней да іх далучуся, калі буду адчуваць сябе добра».

Чытайце таксама:

«Муж быў у рэанімацыі, ніколі так цяжка не хварэў». Маладая маці пяці дзяцей расказала, як яны ўсёй сям'ёй перанеслі каранавірус

Наталля Лубнеўская

https://nina.nn.by/?c=ar&i=252549

Последние новости