shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Общество

28.06.2020 19:46

312 просмотров

0 комментариев

Новая спортпляцоўка з’явіцца ў Шумілінскай СШ № 2 дзякуючы кампаніі «Санта-рытэйл»

Будзе новая пляцоўка ў Шумілінскай СШ № 2. Аматарам актыўнага адпачынку ёсць у райцэнтры нямала месцаў, дзе яны актыўна могуць правесці час. Гэта ў першую чаргу тычыцца гарадскога стадыёна і пляцоўкі каля Шумілінскай СШ № 1.

Грунт пад новую пляцоўку рыхтуюць работнікі СШ №2 г.п. Шуміліна

Можна сказаць, што «пакрыўджанымі» ў гэтым плане заставаліся жыхары мікрараёна Брыкет. Ды і ў Шумілінскай СШ №2 не было годнага стадыёна. А гэты мікрараён апошнім часам дзякуючы пабудаваным шматкватэрным дамам атрымаў другое жыццё. Вось і прыходзілася дзецям і аматарам актыўнага адпачынку шукаць месцы, дзе, напрыклад, можна проста паганяць мяч ці пагуляць у баскетбол.

Гэтым летам сітуацыя кардынальна мяняецца. «Каля Шумілінскай СШ №2 пачалі будаўніцтва сучаснай гульнявой пляцоўкі, – расказвае галоўны спецыяліст райвыканкама Дзмітрый Дубоўскі. – Гэта будзе ўніверсальная пляцоўка са штучным газонам памерам 15 на 22 метры». Важна, што падчас выбару варыянту пляцоўкі перавага была аддадзена ўніверсальнай. Тры ў адным – менавіта так можна ахарактарызаваць гэты спартыўны аб’ект. Тут дарослыя і дзеці змогуць пагуляць у міні-футбол, валейбол і баскетбол – будуць устаноўлены футбольныя вароты, баскетбольныя кольцы і валейбольныя стойкі.

Аснову пад пляцоўку пачалі рабіць работнікі Шумілінскай СШ №2. Гэты этап вельмі важны і адказны, бо ад яго залежыць якасць усяго збудавання. Робім у першую чаргу для сябе і нашых дзяцей, сцвярджае Дзмітрый Дубоўскі, а, значыць, можна быць упэўненым, што аснова будзе зроблена з захаваннем усіх патрабаванняў да якасці.

Грошы на абсталяванне, а гэта 40 тысяч рублёў, для спартыўнага аб’екта выдаткавала кампанія «Санта Рытэйл». Штучны газон будзе адпавядаць самым строгім сучасным патрабаванням да спартыўных аб’ектаў. Можна не сумнявацца ў якасці і іншага.

Пагуляць на новай спартыўнай пляцоўцы можна будзе ўжо ў канцы лета.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.

"Герой працы"

Чытаць цалкам тут: http://www.shumilino.by/?p=55150

Последние новости