shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Общество

29.06.2020 16:23

190 просмотров

0 комментариев

500 тысяч падпісчыкаў, да 3 гадоў калёніі. Што яшчэ трэба ведаць пра затрыманых уладамі блогераў

За кратамі ўжо шэсьць беларускіх блогераў. Большасьць зь іх абвінавачваюць паводле крымінальных артыкулаў.

Зьлева направа: Ігар Лосік, Аляксандар Кабанаў, Уладзімер Цыгановіч, Аляксандар Андрэеў, Сяргей Пятрухін, Уладзімер Няронскі

Пасьля 29 траўня, калі арыштавалі Сяргея Ціханоўскага, за кратамі апынуліся яшчэ пяць беларускіх блогераў. Гэта Ўладзімер Цыгановіч, Аляксандар Кабанаў, Сяргей Пятрухін, Ігар Лосік, Уладзімер Няронскі і Аляксандар Андрэеў. Амаль усе яны абвінавачваюцца паводле крымінальных артыкулаў і, імаверна, прабудуць за кратамі працяглы тэрмін.

Паўмільённая аўдыторыя

Сяргей Ціханоўскі

Найбольшая аўдыторыя ў Сяргея Ціханоўскага. Ягоны блог «Страна для жизни» на YouTube не абнаўляецца ўжо месяц. Апошні ролік быў зьняты акурат на выбарчым пікеце ў Горадні. Там разам зь Ціханоўскім за краты трапілі яшчэ 9 чалавек зь ягонай каманды. У тым ліку апэратары.

На 29 чэрвеня канал Ціханоўскага «Страна для жизни» мае 242 тысячы падпісчыкаў. За тры дні да затрыманьня ў інтэрвію Свабодзе Сяргей Ціханоўскі расказваў, што яго аўдыторыя павялічвалася на 3-4 тысячы падпісчыкаў за дзень. Пры гэтым некаторыя відэа блогера набіралі праглядаў удвая больш за колькасьць падпісчыкаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Я не чакаў, што людзі павераць». Сяргей Ціханоўскі пра жонку, апазыцыю і пляны на 9 жніўня

Тэлеграм-канал «Беларусь головного мозга» не спыніў дзейнасьць, нягледзячы на арышт свайго адміністратара Ігара Лосіка. На ім 172 тысячы падпісчыкаў. Канал мае «люстэркі» ў іншых сацсетках, якія таксама спраўна абнаўляюцца. Аўдыторыя ў «Твітары», напрыклад, больш за 174 тысячы чалавек.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Пяцёра ўжо за кратамі. Што стала з блогерамі і палітыкамі, якіх Ціханоўскі пахваліў за дзень да арышту

Блог «Народный репортёр» на YouTube вядуць Сяргей Пятрухін і Аляксандар Кабанаў. Абодва атрымалі вядомасьць дзякуючы ўдзелу ў берасьцейскім «акумулятарным» пратэсьце, але тэма іх ролікаў гэтым не абмяжоўваецца. Колькасьць падпісчыкаў — 51 тысяча чалавек. Асобныя відэа набіралі і 100, і 150 тысяч праглядаў. Пасьля арышту Кабанава і Пятрухіна канал перастаў абнаўляцца.

Канал MozgON Уладзімера Цыгановіча мае звыш 76 тысяч падпісчыкаў. Не абнаўляецца ўжо два тыдні, з моманту затрыманьня аўтара. Колькасьць праглядаў ролікаў вагаецца ад 20 да 200 тысяч. У асноўным яны прысьвечаны выбарам і дзеяньням праваахоўнікаў.

Тэлеграм-канал «Орша для жизни», якім займаецца арыштаваны 28 чэрвеня Аляксандар Андрэеў, мае крыху больш за 600 падпісчыкаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Затрымалі адміністратара тэлеграм-каналу «Орша для жизни»

Арыштавалі таксама аўтара канала на YouTube «Слуцк для жизни» Ўладзімера Няронскага. Няронскага затрымалі яшчэ 6 траўня, цяпер ён у СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Менску. Вядома, што яго абвінавачваюць адразу паводле некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу. Праваабаронцы мяркуюць, што яго справа зьвязаная з той, у якой праходзяць іншыя паплечнікі Сяргея Ціханоўскага. За каналам Няронскага сочаць 13 тысяч чалавек.

Агулам у арыштаваных блогераў больш за 500 тысяч падпісчыкаў. Для параўнаньня: афіцыйны канал БТ на YouTube «АТН: навіны Беларусі і сьвету» мае 118 тысяч падпісчыкаў. Удвая менш, чым у Сяргея Ціханоўскага.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Дзікае паляваньне на блогераў. Чаму і навошта

Да 3 гадоў пазбаўленьня волі. Трымаюць у СІЗА на Валадарскага і ІЧУ на Акрэсьціна

Большасьць з затрыманых блогераў абвінавачваюць альбо падазраюць паводле часткі 1 артыкулу 342 КК Беларусі (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

У першай частцы прапісана, што адказнасьць чакае тых, што займаўся «арганізацыяй групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак і зьвязаны зь яўным непадпарадкаваньнем законным патрабаваньням прадстаўнікоў улады або пацягнулі парушэньне работы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый, або актыўны ўдзел у такіх дзеяньнях пры адсутнасьці прыкмет больш цяжкага злачынства».

Згодна з тым жа артыкулам, за злачынствы, прадугледжаныя ў ім, асобу можа чакаць штраф альбо арышт і абмежаваньне волі тэрмінам да трох гадоў. У асабліва цяжкіх выпадках — пазбаўленьне волі на той жа тэрмін.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Блогеры Кабанаў, Лосік і Пятрухін у СІЗА. Лосіку падоўжылі арышт да 10 дзён для выстаўленьня абвінавачаньня

Амаль усіх арыштаваных блогераў утрымліваюць у Менску. Ціханоўскі, Кабанаў, Пятрухін і Цыгановіч знаходзяцца ў СІЗА № 1 на Валадарцы. Ігар Лосік — у ЦІП на завулку Акрэсьціна. Уладзімера Няронскага са Слуцку таксама перавезьлі ў Менск, але родныя пакуль ня ведаюць, куды дакладна. Пра сьледчыя дзеяньні з удзелам арыштаваных блогераў афіцыйна нічога невядома. Іх адвакаты знаходзяцца пад падпіскай аб невыдаваньні.

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак. Кандыдат у прэзыдэнты на выбарах-2010 Мікола Статкевіч зьбіраўся зарэгістраваць 30 «кандыдатаў пратэсту», каб мець магчымасьць зьбіраць людзей на вуліцах, але ня ўдзельнічаць ў саміх выбарах. Яго і амаль усіх ягоных паплечнікаў не дапусьцілі да збору подпісаў — зарэгістравалі толькі групу Ўладзімера Няпомняшчых.
  • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
  • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
  • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“». 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.

Гэтыя 15 чалавек будуць зьбіраць подпісы, каб стаць кандыдатамі ў прэзыдэнты. Хто яны

Алесь Пілецкі

Журналіст Радыё Свабода

Последние новости