shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Общество

08.08.2020 20:16

212 просмотров

0 комментариев

На базе Шумілінскага лясгаса прайшоў абласны семінар

Ці лёгка вырошчваць якасны лес? На базе Шумілінскага лясгаса прайшоў абласны семінар з удзелам галоўных ляснічых, інжынераў па лесааднаўленні і меліярацыі лясгасаў рэгіёна.

Удзельнікі семінара на адным з участкаў Мікіціхінскага лясніцтва.

Непасрэдны ўдзел у мерапрыемстве ўзялі генеральны дырэктар Віцебскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Юрый Заблоцкі, кансультант Міністэрства лясной гаспадаркі Сяргей Булах, прадстаўнікі Брэсцкага ДВЛГА, Браслаўскага нацыянальнага парка. «Ці лёгка вырошчваць лес, як працаваць, рыхтаваць лясныя пароды да ўводу іх у катэгорыю каштоўных лясных насаджэнняў – галоўныя пытанні, на якія лесаводы Віцебшчыны падчас семінара спрабавалі знайсці адказы.

Як паказвае жыццё, у гэтай справе абсалютна недастаткова проста пасадзіць саджанцы ў падрыхтаваную глебу. Шмат складальнікаў уплываюць на канчатковы вынік, у тым ліку і незалежныя ад лесаводаў абставіны: змяненне клімату, складу глебы, прыродныя нечаканасці. А лесаводам з улікам розных нюансаў трэба каардынаваць працэс, накіроўваць яго ў патрэбнае рэчышча, своечасова ўносіць карэктывы, працаваць у першую чаргу на якасць, не забываючы пры гэтым пра нарматывы і заканадаўства.


Семінар пачаўся з вітальных слоў намесніка генеральнага дырэктара Віцебскага ДВЛГА галоўнага ляснічага аб’яднання Яўгена Філіпава і дырэктара Шумілінскага лясгаса Аляксандра Лабынцава на тэрыторыі дэндрапарка, узорнай тэрыторыі лясгаса, багатай на самыя разнастайныя і рэдкія віды драўнінна-хмызняковых культур. Пасля ўдзельнікі накіраваліся на аб’екты.

Удзельнікі семінара пабывалі на многіх аб’ектах, дзе галоўным гідам выступіў галоўны ляснічы Шумілінскага лясгаса Дзмітрый Падляшчук. У прыватнасці, на тэрыторыі Мікіціхінскага лясніцтва паглядзелі, як мясцовыя лесаводы вядуць рэканструкцыю малакаштоўных лясных насаджэнняў калідорным спосабам з пасадкай лясных культур елкі еўрапейскай 2006 года, як праводзіцца высечка догляду (прачыстка) ў кулісах насаджэння, абмеркавалі, ці варта пакідаць на дарошчванне елку еўрапейскую 2012 года пасадкі, і наогул як палепшыць якасць участка.


Далей на шляху былі аб’екты Обальскага лясніцтва, дзе разглядаліся і абмяркоўваліся праблемныя пытанні пераводу ўчастка ў пакрытую лесам плошчу і ўводзе ў катэгорыю каштоўных лясных насаджэнняў, дзялення ўчастка на асобныя выдзелы, спісання часткі плошчы і г. д.

Перад удзельнікамі семінара была прадэманстравана шматлікая тэхніка і прылады працы, як новыя, так і мадэрнізаваныя самімі работнікамі лясгасаў. Многіх зацікавілі сучасныя кустарэзы, высатарэзы, мадэрнізаваныя «Амкадоры» для расчысткі лесасек, мульчары, саджалкі для хваёвых і ліставых саджанцаў з закрытай і адкрытай каранёвымі сістэмамі, механізмы для правядзення агратэхнічных і хімічных доглядаў за ляснымі культурамі....

Апошнім на шляху стаў участак Обальскага лясніцтва – узорны, з пасадкамі елкі еўрапейскай і дуба чарэшчатага, такі, да якога трэба імкнуцца лесаводам у рабоце па лесааднаўленні.
Алена КАРПУШЭНКА.
"Герой працы"
Чытаць цалкам тут: http://www.shumilino.by/?p=55832

Последние новости