shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Общество

15.09.2020 18:54

193 просмотра

0 комментариев

Штраф і суткі. У Гродне вынеслі прысуд жанчыне, што сарвала на мітынгу з чалавека ў цывільным маску

10 сутак арышту і штраф 405 рублёў атрымала гарадзенка Людміла Таранок за тое, што зняла маску з твару міліцыянта ў цывільны падчас акцыі салідарнасці ў Гродне. Такое рашэнне вынесла суддзя Ленінскага раёна Ганна Леўсік, піша мясцовы блог s13

Судовае паседжанне было выязным і праходзіла ў адміністрацыйным корпусе ІЧУ на вуліцы Гая. Там Людміла Таранок знаходзіцца з нядзелі.

Жанчыну прызналі вінаватай у парушэнні адразу трох артыкулаў КоАП РБ — 10.9 (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці. Верагодна, гаворка ідзе аб медыцынскай масцы), 17.1 (дробнае хуліганства), 23.34.

Інцыдэнт адбыўся 12 верасня. У гэты дзень каля гандлёвага дома «Нёман» адбылася жаночая акцыя. На ёй сабраліся каля 100 гарадзенак. Дзяўчыны спявалі песні і выкрыквалі лозунгі. Увесь гэты час акцыю на камеру здымалі двое невядомых мужчын.

У адзін момант адна з жанчын падышла да мужчыны з камерай і паспрабавала сарваць маску. Да яе на дапамогу падбегла яшчэ адна дзяўчына. Удваіх яны сарвалі маску з твару, пасля чаго мужчына хутка пачаў пакідаць пляцоўку ўнівермага. Жанчыны кінулі яму ўслед рэшткі маскі і крычалі: «Ганьба!».

Людмілу Таранок затрымалі ў гэты ж дзень у яе ўласнай кватэры разам з малодшым сынам. Сям'ю адвезлі ў Ленінскі РАУС. Сына адпусцілі пад раніцу пасля дачы паказанняў.

Праваабаронца Раман Юргель так пракаментаваў дадзены інцыдэнт:

— Жанчына павяла сябе эмацыйна ў гэтак наэлектрызаванай ва ўсёй краіне сітуацыі. Але і той супрацоўнік РАУС, які здымаў групу жанчын, не павінен быў так блізка іх здымаць. Думаю, што такое рашэнне суддзя вынес, каб надалей іншыя людзі не здымалі маскі і ня вылівалі свой гнеў на «відэааператараў» РАУС.

Людміла Таранок — гродзенская актывістка, не раз выступала на акцыях салідарнасці. Жанчына працуе шмат гадоў у «Гроднапрамбуд» тынкоўшчыцай. Яна адна з першых падтрымала страйкоўцаў на прадпрыемстве. Жанчына жыве разам з сынам. На дадзены момант Уладу неабходна аплаціць паслугі адваката, а таксама штраф.

Последние новости