shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Общество

24.09.2020 21:00

344 просмотра

0 комментариев

У ваду дадавалі радамін? Чым вадамёты палівалі пратэстоўцаў у дзень інаўгурацыі Лукашэнкі

23 верасьня супраць дэманстрантаў на праспэкце Пераможцаў ужылі вадамёты, але вада зь іх мела яркі памаранчавы колер. Свабода разабралася, што гэта за вадкасьць.

Вадамёты ў дзеяньні падчас разгону пратэсту на праспэкце Пераможцаў 23 верасьн

23 верасьня супраць дэманстрантаў на праспэкце Пераможцаў ужылі вадамёты, але вада зь іх мела яркі памаранчавы колер. Свабода разабралася, што гэта за вадкасьць.

«Учора даволі доўга ля стэлы, падчас спробы блякаваць дарогу, бегалі ад вадамёта. Але, здаецца гэта ня фарба, а проста ржа ў вадзе», — расказаў Свабодзе адзін з удзельнікаў учорашняй акцыі.


Бураковы экстракт

Многія таксама заўважылі лужыну ржавага колеру каля гасьцініцы «Юбілейная». Паводле экспэрта ў бясьпецы Андрэя Сыцько, гэта ўсё ж не ржавая вада, а спэцыяльныя сродкі.

«Сусьветная практыка: у гэтую ваду дадаюць адмысловыя фарбавальнікі, звычайна бураковы экстракт, ён бясшкодны. Гэта для таго, каб пазначыць людзей пры разгоне і пасьля затрымаць. Гэты бураковы экстракт бясьпечны», — кажа Андрэй Сыцько.

Другі варыянт рэчыва, якое могуць дадаць у ваду, — радамін. Гэта хімічны фарбавальнік, ён таксама бясшкодны.

Што такое радамін

«Гэта можа быць і радамін, ён сьвеціцца ва ўльтрафіялеце, але ён бясшкодны, хоць не змываецца звычайнымі сродкамі з вопраткі. Яго можна змыць толькі адмысловымі сродкамі», — гаворыць Андрэй Сыцько.

Але ў вадамёты могуць запампоўваць і хімікаты са сьлезацечным эфэктам.

«У нас я такога не сустракаў, але ў сусьветнай практыцы, у эўрапейскай практыцы запампоўваюць у вадамёт хімічны склад, які дае сьлезацечны эфэкт», — кажа Андрэй Сыцько.

Атрымаць апэратыўны камэнтар ад Міністэрства ўнутраных спраў Свабодзе не ўдалося.

https://www.svaboda.org/a/30855749.html

Последние новости