shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Общество

27.09.2020 20:53

304 просмотра

0 комментариев

Як у Менску 27-га верасня 2020 года прайшоў шматтысячны нядзельны марш. ШМАТ ФОТА

Сёмы тыдзень запар у Менску ў нядзелю праходзіла маштабная мірная акцыя пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі. У тэлеграм-каналах яе назвалі «Народная інаўгурацыяй» Сьвятланы Ціханоўскай. Сілавікі загадзя ачапілі рэзыдэнцыю Лукашэнкі, перакрылі праспэкт Незалежнасьці і пачалі прэвэнтыўныя затрыманьні. Усё гэта не зашкодзіла дзясяткам тысячам менчукоў сабрацца на праспэкце Пераможцаў каля стэлы і рушыць у бок Уручча па новым маршруце.

1 Задоўга да пачатку маршу ДАІ перакрылі праспэкт Пераможцаў, дзе тэлеграм-канал абвесьцілі пачатак акцыі. Сілавікі пачалі прэвэнтыўныя затрыманьні ў раёне Нямігі, у раёне Палацу спорту
2
3 Мікрааўтобусы зь сілавікамі езьдзілі, папярэджвалі патэнцыйных удзельнікаў маршу, праводзілі дагляд рэчаў людзей
4 Нягледзчы на затрыманьні, каля тысячы чалавек сабралася ў раёне праспекта Пераможцаў і рушылі з бок стэлы
5
6
7
8 Людзі гукаюць: «Жыве Беларусь!». На прыступках стэлы стаяць вайскоўцы, уключылі гучную музыку
9
10
11
12 Перасоўная ўдарная ўстаноўка падбадзёрвала дэманстрантаў. На пэрфоманс бубначоў можна паглядзець тут.
13 Ад стэлы людзі рушылі па праспэкце Машэрава ў бок цэнтру горада
14 Плякатаў у пратэстоўцаў мала, затое шмат нацыянальных сьцягоў і сьцягоў мікрараёнаў. Ёсьць партрэты Ціханоўскай, у тым ліку з подпісам «Сьвета ў канцы тунэлю». Людзі крычаць «Уходи!»
15 Калёна павярнула з праспэкту Машэрава на вуліцу Багдановіча
16
17 Дэманстранты праходзяць скрыжаваньне Багдановіча і Харужай
18 Каля 17.00, паводле Google Maps, Менск быў перакрыты практычна цалкам
19 Марш на ўсю шырыню вуліцы Сурганава
20
21 Belarus — Anti-Lukashenka protest mach in Minsk, 27sep2020
22 Народная творчасьць
23
24 Людзі запалілі ліхтарыкі на смартфонах на праспэкце Незалежнасьці ў раёне парку Чалюскінцаў
25
26
27 Праз некалькі сэкунд бел-чырвона-белы сьцяг залунае над праспэктам Незалежнасьці
28
29
30
31 Як выглядала шэсце па праспэкце Незалежнасьці з вышыні птушынага палёту
32 Частка людзей з калёны, якая дайшла да Нацыянальнай бібліятэкі, пайшла далей у бок Барысаўскага тракту, частка людзей павярнула на вуліцу Філімонава і Каліноўскага. Частка пачала разыходзіцца
33
34 Марш скончыўся ва Ўруччы
35 Каля гандлёвага цэнтру «Спэктар» ва Ўруччы пачаліся затрыманьні, калі людзі сталі разыходзіцца невялікімі групамі. Байцы АМАП у шаломах і балаклавах правяралі ў людзей торбы і дакумэнты, захоплівалі асобных удзельнікаў

https://www.svaboda.org/a/30860774.html

Последние новости