shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Общество

15.10.2020 18:35

250 просмотров

0 комментариев

«У мяне зьявіліся вошы». Вядомая баскетбалітска Леўчанка расказала пра жорсткія ўмовы на Акрэсьціна

Суд Ленінскага раёну Менска паўторна асудзіў вядомую баскетбалістку Алену Леўчанку за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Пасьля 15 дзён арышту Леўчанка пакараная і штрафам у 810 рублёў. Падчас працэсу праз скайп Алена Леўчанка паскардзілася на нялюдзкія ўмовы ўтрыманьня ў ізалятары на Акрэсьціна.

15 кастрычнік 2020, 13:50АБНОЎЛЕНА 15 кастрычнік 2020, 14:41

Алена Леўчанка выступае ў судзе праз скайп

Спартоўка мела выйсьці на волю раніцай 15 кастрычніка пасьля 15 дзён арышту, аднак яе затрымалі за іншы эпізод і пакінулі на Акрэсьціна.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Алене Леўчанцы прысудзілі штраф пасьля 15 сутак арышту. Яна расказала пра нялюдзкія ўмовы на Акрэсьціна. ФОТА

Падчас працэсу Алена Леўчанка паскардзілася на нялюдзкія ўмовы ўтрыманьня.

«Апошнія 12 дзён сплю не на матрасе, а на халодных мэталічных палках. Таксама сканфіскавалі пасьцельную бялізну. Два тыдні не было гарачай вады. І ўвесь гэты часу нас не вадзілі ў душ. Таксама два тыдні, як адключылі зьліў у туалеце. Прагулянкі добра калі раз на тры-чатыры дні, неяк не выводзілі цягам пяці дзён. Уся гэтая антысанітарыя прывяла да таго, што ў мяне зьявіліся вошы. Ніхто ня хоча дапамагаць зь лячэньнем. Абвастрыліся старыя захворваньні — хрыбетная грыжа. Суседка ў камэры перахварэла, невядома, ці гэта была прастуда, альбо нешта яшчэ. Усё гэта падрывае маё здароўе, нясе рэальную пагрозу», — расказала яна.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Ад мужчынскай годнасьці ў гэтага рэжыму нічога не засталося», — баскетбольная зорка Алена Леўчанка

Бацькоў Алены Леўчанкі не пусьцілі да экрана кампутара, каб нават пабачыць дачку

«Адчуваньне, што рэалізуюцца ненармальныя фантазіі зь нейкіх фільмаў жахаў»

Праваабаронца Тацяна Равяка ў камэнтары для Свабоды параўнала падобныя ўмовы з катаваньнем — факты прыніжальнага і бесчалавечнага абыходжаньня бясспрэчныя.

«Чым мацнейшы чалавек, тым большае на яго чыняць маральнае і фізычнае ўзьдзеяньне. Плюс у гэтым выпадку жаданьне прынізіць псыхалягічна: маўляў, гэта на волі ты зорка, а ў нас — ніхто. Гэткая дэманстрацыя ўласнай сілы, што вязень цалкам пад іхнай уладай... Наагул апошнія два месяцы — гэта абсалютнае бяздоньне, калі прабіваюцца ўсё новыя і новыя гарызонты. І якія навіны прынясе бліжэйшая будучыня — можна толькі здагадвацца. Адчуваньне, што рэалізуюцца ненармальныя фантазіі зь нейкіх фільмаў жахаў», — падсумавала праваабаронца Тацяна Равяка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Паказальнае затрыманьне Алены Леўчанкі ня зломіць нашых атлетаў», — Каардынацыйная рада пра арышт баскетбалісткі

У адказ на скаргі Алены Леўчанкі судзьдзя Тацяна Шоцік заявіла, што хадайніцтва аб зьмене ўмоваў утрыманьня задаволенае ня будзе.

https://svabod1.azureedge.net/a/30894719.html

Последние новости