shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Общество

16.10.2020 19:05

288 просмотров

0 комментариев

Дзе і як набыць дровы жыхарам Шуміліншчыны?

Парадак рэалізацыі дроў насельніцтву: дровы гатовыя ці на корані.

Гатовыя дровы
Першы варыянт – набыццё гатовых дроў. «Для гэтага неабходна звярнуцца ў бліжэйшае лясніцтва, – кажа Дзмітрый Леанідавіч. – Пасля аплаты па папярэдняй дамоўленасці ўпаўнаважаная асоба лясніцтва ажыццяўляе водпуск дроў і выпіску суправаджальнага дакумента (ТТН-1), які складаецца на кожны рэйс. Трэба мець на ўвазе, што лясніцтвы лясгаса толькі пры наяўнасці свабоднага транспарту могуць аказаць паслугі па дастаўцы дроў».

Нарыхтаваць самім
Таксама ў кожным лясніцтве ёсць участкі дзяржаўнага ляснога фонду для саманарыхтоўкі дроў. Для гэтага неабходна напісаць заяву ў мясцовае лясніцтва і аплаціць кошт драўніны на выдзеленым участку. Толькі пасля гэтага атрымаць адпаведны дазваляльны дакумент, так званы ордэр на дробны водпуск, які дае права на самастойную высечку дрэў. Вывазка можа ажыццяўляцца толькі пасля засведчання нарыхтаванай драўніны работнікам дзяржаўнай лясной аховы лясніцтва. Па адным ордэры прадастаўляецца не больш 50 кубаметраў драўніны.

Каб дровы не сталі «залатымі»
Галоўны ляснічы Дзмітрый Падляшчук нагадаў, што ў выпадку парушэння правілаў нарыхтоўкі і вывазкі драўніны грамадзяне прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці згодна з ч. 3 арт. 15.21 КаАП, па якім прадугледжаны штраф у памеры да 25 базавых велічынь. Залатыя дровы атрымаюцца.


Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА

"Герой працы"

Чытаць цалкам тут: http://www.shumilino.by/?p=56920

Последние новости