shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Общество

27.10.2020 13:40

252 просмотра

0 комментариев

Затрымалі дзевяць медыкаў РНПЦ «Кардыялогія». Цэнтр спыніў планавыя аперацыі

Сёння раніцай у ланцугу салідарнасці на праспекце Дзяржынскага ў Мінску затрымалі дзевяць медыкаў РНПЦ «Кардыялогія». Пра гэта Tut.by паведамілі самі супрацоўнікі клінікі.

Сёння раніцай перад працай медыкі РНПЦ «Кардыялогія» выйшлі на ланцуг салідарнасці на праспекце Дзяржынскага — гэта недалёка ад самога РНПЦ. Па словах дактароў, іх там было 20—25 чалавек. У нейкі момант да прысутных пад'ехалі мікрааўтобусы, частка медыкаў паспелі ўцячы і схавацца ў пераходзе.

Затрыманыя

загадчык рэнтгенаперацыйнай РНПЦ «Кардыялогія» Алег Паланецкі (унікальны спецыяліст),

кардыяхірург Уладзімір Андрушчук,

загадчыца аддзялення камп'ютарнай тамаграфіі Ірыну Гайдаль, рэнтгенэндаваскулярны хірург Максім Цыбульскі,

анестэзіёлагі-рэаніматолагі Андрэй Буры,

Дзмітры Чуклай,

Яўген Палойка,

Алена Чайкоўская,

Кацярына Жукавец.

Алег Паланецкі на фота справа, Tut.by

— На дадзены момант заблакаваная праца аддзялення рентгендасвакулярной хірургіі, якое займаецца аказаннем дапамогі экстраным пацыентам з інфарктам міякарда. Заблакаваная магчымасць экстранай дыягностыкі і лячэння крытычных сітуацый пасляаперацыйных ускладненняў, — кажуць медыкі РНПЦ.


https://nashaniva.by/?c=ar&i=261365

Последние новости