У мінулым годзе мы стараліся радаваць Вас навінамі аб нашай любімай Шумілінчыне, паведамляць пра тое, што пішуць пра наш горад, раён і яго людзей іншыя крыніцы. Нам прыемна адчуваць, што наша дзейнасць вам цікавая, а гэта значыць, што мы разам робім гэты свет крышачку лепш.
Прыміце нашы шчырыя віншаванні з Новым Годам і Калядамі! Жадаем каб у Вашым доме заўсёды было святло і ўтульна, а праца прыносіла задавальненне і спрыяла Вашаму дабрабыту.
Шчасця, здароўя, радасці Вам і Вашым родным!