shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Общество

21.11.2020 13:02

237 просмотров

0 комментариев

Забітага актывіста Рамана Бандарэнку пахавалі на Паўночных могілках Менска. ФОТА

Каля 5 тысяч чалавек разьвіталіся з 31-гадовым Раманам Бандарэнкам. Пахавалі яго на Паўночных могілках Менска.


Пахаваньне Рамана Бандарэнкі. Паўночныя могілкі. Менск.
Пахаваньне Рамана Бандарэнкі на Паўночных могілках Менску.

Рамана захапілі ў двары ягонага дому ў Менску, адвезьлі ў Цэнтральнае РУУС, прасьля чаго шпіталізавалі з чэрапна-мазгавой траўмай, апэравалі. Пасьля апэрацыі 12 лістапада ён памёр.

Пахаваньне Рамана Бандарэнкі на Паўночных могілках Менску.
Пахаваньне Рамана Бандарэнкі. Паўночныя могілкі. Менск.

Што вядома пра сьмерць Рамана Бандарэнкі

  • Невядомыя ў масках пачалі зразаць бел-чырвона-белыя стужкі ў двары на вуліцы Чарвякова ўвечары 11 лістапада.
  • Пасьля вэрбальнага канфлікту зь мясцовымі жыхарамі невядомыя пачалі нападаць і біць жыхароў. Каля 22:16 некалькі чалавек забралі і зьвезьлі на бусах, падобных да тых, якімі карыстаюцца сілавікі.
  • Паводле непацьверджанай інфармацыі, каля 1,5 гадзіны Бандарэнка знаходзіўся ў Цэнтральным РУУС Менску.
  • У 0:05 Раман Бандарэнка паступіў у лякарню хуткай мэдычнай дапамогі зь вялікім ацёкам мозгу, закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, субдуральныміі гематомамі, ударамі, абдзірынамі.
  • Паводле лекараў, ён быў у затарможаным стане, але ў апэрацыйную ўжо прывезьлі ў коме. Апэрацыя цягнулася некалькі гадзін.
  • Раман быў у крытычным стане.
  • ​ГУУС Менгарвыканкаму сьцьвярджае, што міліцыя зьявіліся на месцы ўжо пасьля здарэньня. Рамана знайшлі непрытомнага і выклікалі хуткую. Адзін са сьведак здарэньня, расказаў Свабодзе, што міліцыя прыяжджала яшчэ тады, калі невядомыя зразалі стужкі, «аднак хутка зьехала, нічога не зрабіўшы».
  • Сьледчы камітэт заявіў, што мужчына быў пʼяны. Аднак мэдыкі гэтую завяву абверглі — у крыві Бандарэнкі алькаголю не было.
  • https://www.svaboda.org/a/30960436.html?utm_referrer=https%3A%2F%2Fzen.yandex.com

Последние новости