shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Общество

02.04.2021 19:55

462 просмотра

0 комментариев

У Шуміліне пачалі будаўніцтва новых тратуараў

Работнікі ДРБУ-204 пачалі класці на вуліцах райцэнтра новую тратуарную плітку, купленую за грошы, што былі зароблены на раённым суботніку, расказаў галоўны інжынер прадпрыемства Аляксандр Фурсін.

Гэтую работу даверылі самым адказным і вопытным дарожным рабочым – Юрыю Італьянцаву і Івану Булаху. Ну, а ў дапамогу – малады і актыўны Дзяніс Аксёнаў. «Спачатку падрыхтавалі пляцоўку для работы, падсыпалі пяску, устанавілі бардзюры, – расказалі рабочыя. – Зараз кладзём плітку. За рабочы дзень спраўляемся з двума паддонамі, а гэта 16 метраў квадратных».

Майстар ДРБУ-204 Дзмітрый Марозаў назваў работу па ўкладцы тратуараў амаль што ювелірнай. Рабочым прыходзіцца працаваць на каленках. Трэба падганяць кожную плітку адна да адной па ўзроўні спецыяльным малаточкам. Дзеля зручнасці рабочым выдалі накаленнікі, але ж гэта не змяншае цяжар фізічнай работы.

Ларыса ЗАЙЦАВА.
"Герой працы"
Чытаць цалкам тут: http://www.shumilino.by/?p=59278

Последние новости