shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Общество

03.04.2021 17:07

311 просмотров

0 комментариев

У дачыненні Аляксандры Герасімені ў Беларусі распачалі крымінальную справу

У дачыненні стваральнікаў Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці Аляксандры Герасімені і Аляксандра Апейкіна ў Беларусі распачалі крымінальную справу. Пра гэта ў пятніцу паведамляе Следчы камітэт.



Аляксандра Герасіменя / З архіву Еўрарадыё

паведамляе Следчы камітэт. Артыкул — "Заклікі да здзяйснення іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі або глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт" (ч. 3 арт. 361 КК). Славутай беларускай спартсменцы пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

У чым віна Герасімені і Апейкіна? Па версіі СК, гэта іх удзел у перанясенні з Беларусі "шэрагу буйных спартыўных мерапрыемстваў" (таго ж хакейнага чэмпіянату свету). Сцвярджаецца, што яны нанеслі Беларусі "значную іміджавую і фінансавую шкоду", быў "падарваны прэстыж краіны на міжнароднай і палітычнай арэне, дыскрыдытавана кіраўніцтва спартыўнай галіны і дзяржавы".

Насамрэч Герасіменя і яе калегі дамагаліся перанясення спартыўных спаборніцтваў з Беларусі з-за рэпрэсій супраць спартсменаў за выказванне імі грамадзянскай пазіцыі.

Аляксандра Герасіменя — трохразовая прызёрка Алімпійскіх гульняў у плаванні. Спартыўную кар'еру яна скончыла ў 2019-м. Летась Герасіменя падтрымала мірныя пратэсты ў Беларусі. Яна, як і Апейкін, знаходзіцца за мяжой.

"Следчы камітэт, як і ўсе іншыя беларускія дзяржаўныя органы, не маюць на дадзены момант ніякага легітымнага статусу і ўсе іх рашэнні юрыдычна бессэнсоўныя",напісаў у Facebook Аляксандр Апейкін. А пасля паведаміў, што "прыйшлі дахаты з ператрусам".

У бацькоў Аляксандры Герасімені і ў доме Аляксандра Апейкіна ў Беларусі ў пятніцу

https://euroradio.fm/u-dachynenni-alyaksandry-gerasimeni-u-belarusi-raspachali-kryminalnuyu-spravu

Последние новости