shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Общество

20.09.2022 19:04

384 просмотра

0 комментариев

Тыдзень з роднай беларускай мовай у ВДУ імя П. М. Машэрава стартаваў! Ёсць мерапрыемствы і ў іншых ВНУ Віцебска

З 19 па 23 верасня ў ВДУ імя П.М. Машэрава будуць праходзіць розныя мерапрыемствы Тыдня роднай мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова!». Пра гэта піша газета «Віцьбічы» у артыкуле: «У віцебскіх вузах пройдзе Тыдзень роднай мовы»

У гэтыя дні студэнтаў і выкладчыкаў чакаюць акцыі, марафоны, квэст-гульні, экскурсіі, конкурсы, прысвечаныя беларускай мове ў галіне навукі, мастацтва і культуры.

З 19 верасня стартаваў чэлендж «Маё любімае слова па-беларуску», дзе ўдзельнікі створаць з дапамогай розных сэрвісаў інтэрактыўнае воблака са сваіх любімых беларускіх слоў. Потым размясціць яго ў сторыз Instagram-канала.

На 6 паверсе студэнтаў і выкладчыкаў чакае акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску». Таксама адбудзецца прэзентацыі гістарычных паштовак «Пажаданні роднай мове» і марафон «Мова родная — мова модная», дзе ўсіх прысутных чакае выкананне беларускіх песень.

Наступны дзень будзе не менш цікавы. Студэнтаў і выкладчыкаў чакае квэст-гульня «Фальклор, фальклор — душа народа» і гастранамічны фэст «Беларуская кухня», дзе гледачы змогуць адчуць сапраўдную атмасферу свята, паўдзельнічаць у гульнях і пасмакаваць традыцыйныя беларускія стравы. У гэты дзень плануецца сустрэча з дзеячамі беларускай культуры і арганізацыя наведвання навучэнцамі краязнаўчых і літаратурных музеяў, тэатраў, дзе яны змогуць праглядзець беларускамоўныя пастаноўкі.

21 верасня будуць арганізаваны экскурсіі па памятных мясцінах Беларусі, а таксама конкурс творчых пісьмовых работ «За што я люблю родную зямлю».

23 верасня студэнты і выкладчыкі змогуць убачыць прэзентацыю работ даследчага характару, прысечаных праблемам развіцця беларускай мовы і літаратуры.

У рамках Тыдня беларускай мовы ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце таксама пройдуць разнастайныя пазнавальныя мерапрыемствы. У прыватнасці, усіх жадаючых чакае літаратурна-музычная кампазіцыя «На кожнай сцяжынцы іх песня і голас», прысвечаная 140-годдзю Янкі Купалы і Якуба Коласа. Таксама будуць арганізаваны выставы, экскурсіі, інфармацыйныя гадзіны.

Последние новости