shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Общество

20.09.2022 19:26

459 просмотров

0 комментариев

Аляксандр Лабынцаў, дырэктар Шумілінскага лясгаса: Расцём! Ідзём новымі сцежкамі

Напярэдадні прафесійнага свята прынята падводзіць вынікі сваёй дзейнасці. За прайшоўшы перыяд самай значнай падзеяй стала пашырэнне нашых межаў: з 1 лістапада 2021 года ў склад зямель ляснога фонду былі ўключаны землі дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Дрэтуньскі лясгас». Такім чынам плошча Шумілінскага лясгаса павялічылася да 137,7 тыс. га, а колькасць работнікаў перавысіла 470 чалавек.

Штогод Шумілінскі лясгас дабаўляе ў аб’ёмах выкананых работ і вытворчасці дзякуючы своечасоваму тэхнічнаму перааснашчэнню і, канешне ж, нястомнай і плённай працы нашых работнікаў, якія, да слова, неаднаразова адзначаліся ў ліку лепшых па вобласці і Міністэрстве лясной гаспадаркі ў цэлым.
Гісторыя лясной гаспадаркі помніць нямала няпростых перыядаў, якія патрабуюць нестандартных падыходаў і рашэнняў. У цяперашні час пераарыентавацца прыйшлося і Шумілінскаму лясгасу. Нягледзячы на разарваныя даўно выбудаваныя лагістычныя ланцужкі, мы разам з калегамі і надзейнымі партнёрамі ўжо ідзём новымі сцежкамі па рынку. Захоўваючы працоўны калектыў, не перастаём выконваць свае першачарговыя задачы. Так, у 2022 годзе на значнай адлегласці ад сваіх родных і блізкіх нашы работнікі годна справіліся з даведзеным заданнем па распрацоўцы бураломных лесасек на тэрыторыі трох раёнаў Магілёўскай вобласці. Дарагога каштуе і той факт, што ў жніўні гэтага года дзякуючы зладжаным дзеянням лясной аховы быў спынены трансгранічны лясны пажар, які падступаў з тэрыторыі Пскоўскай вобласці.
Ад сябе асабіста хачу выказаць словы ўдзячнасці ветэранам і работнікам лясной гаспадаркі, якія маюць адносіны ўжо да абноўленага і ўзбуйненага Шумілінскага лясгаса. Жадаю бадзёрасці духу і цела, каласальных поспехаў ва ўсіх пачынаннях. Няхай ў вашых дамах пануе шчасце і цяпло сямейнага ачага, а над галавой заўсёды будзе яснае і мірнае неба!

Крыніца: https://vk.com/gpshumilino?w=wall-63300538_12991

Последние новости