shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Общество

21.09.2022 18:50

403 просмотра

0 комментариев

На аднаго жыхара Шумілінскага раёна ў мінулым годзе рэалізавана алкагольнай прадукцыі ў пераразліку на спірт 10,4 літра

Колькі выпіваюць спіртнога ў раёне? — «У пераразліку на спірт 10,4 літра», — такую лічбу агучыла галоўны санітарны ўрач раёна Крысціна Афанасьева на сесіі Шумілінскай раённай рады дэпутатаў, піша раённая газета «Герой працы»


У рабоце чарговай 58-й сесіі раённага Савета дэпутатаў 16 верасня браў удзел старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык, намеснікі старшыні, начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна.

На паседжанні была абмеркавана работа па прафілактыцы п’янства і алкагалізма ў Шумілінскім раёне.

Галоўны ўрач Шумілінскай цэнтральнай раённай бальніцы дэпутат раённага Савета дэпутатаў Святлана Лінкевіч, якая выступала з дакладам, падкрэсліла, што п’янства і алкагалізм – гэта адна з найбольш сацыяльна значных і актуальных праблем, з якой звязаны і здзяйсненне правапарушэнняў, і насілле і разлад у сем’ях, і вытворчы траўматызм, і эканамічныя страты. .

Галоўны ўрач ЦРБ адзначыла, што пад наглядам нарколага ў раёне знаходзіцца 653 чалавекі (для параўнання: у 2020 – 636, у 2021 – 610), на дынамічным ўліку – 534 пацыенты, з якіх 70% складаюць мужчыны і 30% – жанчыны. За 8 месяцаў бягучага года на ўлік узяты 65 чалавек, зняты з уліку 37. Дакладчык прааналізавала статыстыку работы з усімі катэгорыямі насельніцтва па прафілактыцы п’янства і алкагалізму, лячэнні хворых на алкагалізм, падкрэсліўшы, што асаблівы акцэнт медыкі робяць на падлеткавую і маладзёжную аўдыторыю.

Як зняць чалавека з уліку ў нарколага? – Гэта магчыма, але працэдура даволі няпростая.

Колькі чалавек атруціліся алкаголем? – Калі ў 2020 годзе было 11 выпадкаў, то ў 2021 – 2, у 2022 – 1.

Дэпутат раённага Савета дэпутатаў намеснік начальніка РАУС Вячаслаў Воранаў адзначыў устойлівае зніжэнне колькасці правапарушэнняў (–14%), але гэта не павінна супакойваць, пачынаць прафілактычную работу трэба з дзіцячага ўзросту, разам з сям’ёй выпрацоўваць негатыўнае стаўленне да ўжывання алкаголю.

Дэпутат раённага Савета дырэктар УП «Шумілінская ПМК-70» Аляксей Крыўко расказаў пра сістэму работы на прадпрыемстве, калі да работнікаў, якія з’яўляюцца нецвярозымі на рабочым месцы, прымяняюць меры матэрыяльнага і маральнага дысцыплінарнага пакарання. Тут наладжаны пастаянны кантроль пры допуску да работы і падчас яе.

Праблему «ціхага п’янства» ўзняла старшыня Лаўжанскага сельскага Савета дэпутатаў Святлана Кійко. Такіх людзей ведаюць у сельвыканкаме, працуюць з імі, але іх няма за што прыцягнуць і гэта той слой, які можа раптоўна даць сур’ёзныя правапарушэнні.

У праект рашэння ўнесены некаторыя дапаўненні, што прагучалі ў ходзе абмеркавання пытання.

Чытаць цалкам тут http://www.shumilino.by/?p=67275

Последние новости