Ужо існуе праект, у якім лагеры называюцца «цэнтрамі размяшчэння мігрантаў». Яны будуць як адкрытага, так і закрытага тыпу. У апошнім выпадку мігранты будуць утрымлівацца пад аховай да часу дэпартацыі ці добраахвотнага выезду з Беларусі. Плануецца, што ў кожным такім лагеры будзе
Мяркуецца, што ў такіх лагерах размесцяць бежанцаў з Украіны, з Сірыі, а таксама «асобаў, якія з’язджаюць ад эканамічнага крызісу ў Расіі і шукаюць працу ў краінах ЕС». Пра чачэнцаў тут гаворка не ідзе, паколькі яны — грамадзяне саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.
«Размова ідзе аб сумесным праекце беларускага боку з Прадстаўніцтвам міжнароднай арганізацыі па міграцыі ў Рэспубліцы Беларусь, які рэалізуецца ў межах праекту «Партнёрства дзеля мабільнасці», ― гаворыць у каментары Еўрарадыё кіраўнік прэс-службы Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзмітрый Мірончык.
Па яго словах, праца па будаўніцтве цэнтраў размяшчэння мігрантаў вядзецца ў межах падрыхтоўкі да падпісання нашай краінах Пагаднення аб рэадмісіі з Еўрасаюзам.
У МЗС адзначаюць, што цэнтры размяшчэння мігрантаў нельга называць лагерамі.