shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Политика

10.02.2017 19:49

540 просмотров

0 комментариев

54% беларусаў успрымае НАТО як пагрозу

Гэта вынікае з апытання, праведзенага сусветнай сацыялягічнай службай Гэлап у 2016 годзе. Гэлап адзначае, што колькасць беларусаў, якія ў паўночнаатлантычным альянсе бачаць пагрозу, пабольшала на 19% у параўнанні з падобным апытаннем, праведзеным у 2013 годзе, перадае Радыё Свабода.

Гэлап ставіў сваім рэспандэнтам пытанне «З чым для вас спалучаецца НАТО: з абаронай для вашай краіны, з пагрозай для вашай краіны, або ні з адным і ні з другім?»

Усяго толькі 3% беларусаў заявілі, што НАТО ўяўляе сабой абарону для іх краіны, а 30% выбралі адказ «ні адно, ні другое».

Вынікі апытання (у адсотках) па іншых постсавецкіх краінах:

Што тычыцца некаторых краін Усходняй і Сярэдняй Еўропы, дык Гэлап атрымаў наступныя вынікі па ўспрыманні НАТО як пагрозы/абароны: Косава (90/3), Албанія (70/3), Польшча (62/8), Літва (57/13), Румынія (50/8), Латвія (49/16), Чэхія (46/13), Грэцыя (23/19), Чарнагорыя (21/29), Сербія (6/64).

eurobelarus.info

Последние новости