shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Политика

29.01.2018 17:57

162 просмотра

0 комментариев

Шумілінская раённая камісія не задаволіла скаргу незалежнага кандыдата Аляксандра Шчамлёва на адмову ў рэгістрацыі

Шумілінская раённая камісія па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў не задаволіла скаргу Аляксандра Шчамлёва, актывіста Руху «За Свабоду», сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), на рашэнне Дабейскай сельскай камісіі, якая адмовіла яму ў праве быць кандыдатам у дэпутаты Дабейскага сельсавета.

На пачатку гэтага тыдня адбылося пасяджэнне Шумілінскай раённай выбарчай камісіі па разглядзе скаргі Аляксандра Шчамлёва на адмову ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Дабейскага сельсавета па акрузе № 7 у Амбросавічах, дзе ён жыве. Дэмакратычны актывіст вылучаўся кандыдатам у дэпутаты Дабейскага сельсавета шляхам збору подпісаў. Гэта было засведчана подпісамі 22 выбаршчыкаў з 68 наяўных па акрузе № 7 у Амбросавічах, якія рэалізавалі сваё канстытуцынае выбарчае права прымаць удзел у выбарах.

Але Дабейская камісія палічыла, што ў дакументах, прадстаўленых у камісію адсутнічаюць звесткі аб месцы працы, пасадзе (занятку), а таксама дакументы, якія гэта падцвярджаюць. Кіраўніцтва камісіі ніякім чынам не канкрэтызавала гэты недахоп у дакументах Аляксандра Шчамлёва. Як кажуць, здагадайцеся самі або круціце барабан, каб даведацца. А пры наведванні сельскай камісіі прэтэндэнт ніяк не мог атрымаць копіі дадатковых дакументаў па праверцы яго матэрыялаў на рэгістрацыю. Гэта ўсё і стала падставай для падачы скаргі ў Шумілінскую камісію.

Скажу адразу, што наша вертыкаль стаіць цвёрда ў пытанні недапушчэння іншадумцаў не толькі да «ўлады, але і да кандыдатства ў выбарчай кампаніі, асабліва не думаючы пра стандарты дэмакратычных выбараў.

Рашэнне ў адмове на задавальненне скаргі раённай камісіі вельмі падобна на рашэнне сельскай камісіі, толькі крыху шырэй за кошт тлумачэнні сітуацыі са статусам „пенсіянер“. Адчуваецца, што слухалі адзін тэлефон.

Справа ў тым, што сельская камісія адзначала, што ў падпісных лістах адсутнічаюць звесткі пра месца працы і г. д., а ў сапраўднасці рукой сакратара камісіі Таццяны Івановай было напісана „пенсионер“. Толькі ў выбарчым заканадаўстве нічога не гаворыцца, што трэба прадстаўляць дакументы, якія падцвярджаюць статус пенсіянера. Таму і парушэння абзаца 5 часткі 3 арт. 66 ВК РБ не можа быць. Тым больш, што больш 15 гадоў Аляксандру Шчамлёву ніякую працу — ні дворніка, ні вартаўніка ў ваколіцах Амбросавіч знайсці не атрымлівалася, бо не так думае.

Таму ўжо раённая камісія паспрабавала патлумачыць гэтую калізію наступным чынам. Камісія напісала ў рашэнні, што ў нарматыўных прававых актах Беларусі адсутнічае тэрмін „пенсіянер“, але з сэнса заканадаўства краіны вынікае, што пенсіянер гэта той чалавек, якому назначана пенсія. І Шчамлёў мог бы ўказаць, што ён пенсіянер, калі адпаведная камісія назначыла яму пенсію. Але 11 студзеня ў назначэнні любой пенсіі яму было адмоўлена. Гэта значыць ён, дасягнуўшы ўзроста ў 60 гадоў і 8 месяцаў — не мае ніякай пенсіі і ён не пенсіянер. І наогул, пенсіянер „гэта не месца працы, займаемай пасады, а таксама не занятак“.

Дык у чым жа пытанне? Калі статус пенсіянер не мае дачынення ні да месца працы, ні пасады, ні занятку? Няўжо гэта істотнае парушэнне выбарчага заканадаўства, за якое варта адмаўляць „апазіцыянеру“ ў рэгістрацыі кандыдатам у маленькі сельсавет? І гэта пры тым, што на акрузе Шчамлёва амаль кожны трэці выбаршчык за яго вылучэнне кандыдатам у дэпутаты паставіў і дату, і сваю подпіс?

Тут прыгадваецца афарызм з часоў таталітарнага кіравання:» Праціўнікам —літару закона, а нам — УСЁ!" Толькі да чаго ў рэшце рэшт гэта правяло таталітарныя рэжымы? І якая будучыня чакае абаронцаў існуючага рэжыму?

Можа спадар Шчамлёў яшчэ штосьці парушыў? Але пра гэта нічога няма ў рашэнні Шумілінскай камісіі, якой кіруе Любоў Казаравец.

Падаваць скаргу ў суд, які прызначаецца кіраўніком краіны і залежыць ад тэлефоннага права, як было за савецкім часам Аляксандр Шчамлёў не стаў. Няхай і ў гэты раз будуць прызначаны патрэбныя дэпутаты, калі выбары не свабодныя, не адкрытыя, не тайныя. Калі яны дэ-факта з’яўляюцца ў Дабейскі сельсавет і не толькі — выбарамі без выбару.

Фота ілюстратыўнае.

Л. Антонаў.

1 оценка 1.0

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст