shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Политика

05.03.2018 17:07

679 просмотров

0 комментариев

На біятлоне Аляксандр Лукашэнка страляў не са становішча лежачы, а са спецыяльнага прыстасавання

4 сакавіка падчас біятлоннага забегу з алімпійцамі, прэзідэнт Беларусі страляў не са становішча лежачы, як спартоўцы, а са спецыяльнага прыстасавання. Гэты момант трапіў у рэпартаж тэлеканала АНТ:

Цяжка сказаць, чаму спатрэбілася такая падстаўка. Прэзідэнцкая прэс-служба ніколі не каментуе такіх пытанняў.

Прэс-служба паведаміла, што разам з кіраўніком дзяржавы на лыжную трасу выйшлі ягоны малодшы сын Мікалай, прэс-сакратарка прэзідэнта Наталля Эйсмант, пераможцы і прызёры Алімпійскіх гульняў у Пхёнчане Дар’я Домрачава, Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекава, а таксама чэмпіён мінулых гадоў Аляксей Айдараў і экс-гімнастка Ксенія Санковіч.

«Гэта была наша супольная ідэя. Мы дамовіліся, што народ павінен іх ўбачыць пасля гэтай бліскучай перамогі. Але я хіба мог застацца ў баку як самы вялікі заўзятар? — цытуе Аляксандра Лукашэнку прэс-служба. — Гэта прыклад таго, што спортам трэба займацца, асабліва лыжамі. Паверце, я займаюся многімі відамі спорту, але гэты самы карысны, асабліва для мужыкоў».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што спорт для яго як наркотык, і ўзімку ён заўсёды імкнецца стаць на лыжы і правесці трэніроўку. «Калі заняты, позна ўвечары прыходжу, дапусцім, у 10–11 гадзін, усё роўна хоць бы кіламетраў 7–8 я павінен прабегчыся на лыжах. А калі выпадае больш часу, мы па 2–3 гадзіны бегаем па лыжнай трасе», — распавёў кіраўнік дзяржавы.



Сёння праходзілі дзіцячыя біятлонныя спаборніцтвы «Снежны снайпер». «Мне Вакульчык дакладвае, што каля тысячы дзетак у выніку ўзялі на кантроль. Зараз праверым іх фізічны стан, мы закупілі добрае абсталяванне. Калі бацькі пагодзяцца і дзеці будуць здольныя бегаць, яны будуць добрымі спартоўцамі. А дзеці ёсць з добрымі задаткамі», — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

nn.by; скрыншот з тэлеканала АНТ; фота president.gov.by
https://nn.by

Последние новости