shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Политика

13.11.2018 16:02

1682 просмотра

0 комментариев

Сёння Шуміліншчыну ўзначаліў чарговы новы кіраўнік. А куды падзеўся Аляксандр Снараў?

13 лістапада Аляксандр Лукашэнка вырашыў кадравыя пытанні. Кіраўніком краіны былі прызначаны новыя намеснікі міністраў, рэктары і прадстаўнікі мясцовай улады, у тым ліку і новы старшыня Шумілінскага райвыканкама.

Фота Белта

Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта. Кіраўнік Беларусі даў згоду на прызначэнне старшынёй Шумілінскага райвыканкама Алега Пятровіча Быкава. Раней Алег Пятровіч працаваў у шэрагах мясцовай вертыкалі ўлады на пасадзе намесніка старшыні па пытаннях будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Фота прэс-службы прэзідэнта Беларусі


Варта адзначыць, што каля трох месяцаў таму, у пачатку жніўня па раёну папаўзлі чуткі, што былога старшыню райвыканкама Аляксандра Снарава нібыта знялі з пасады. Прынамсі, хто іменна яго адправіў у адстаўку і за якія «грахі» — у афіцыйных крыніцах, як правіла, не паведамляецца. Толькі было заўважана, што яго фота і персанальныя даныя раптоўна зніклі з афіцыйнага сайта Шумілінскага райвыканкама, а Снараў непрыкметна перастаў хадзіць на працу. Увесь гэты час абавязкі кіраўніка раёна выконваў Алег Быкаў, якога цяпер і прызначылі старшынёй.

Дарэчы, Аляксандр Снараў быў прызначаны Лукашэнкам 22 снежня 2015 года старшынёй Шумілінскага райвыканкама. Адпрацаваў на пасадзе крыху болей за 2,5 гады. Сам Снараў прыбыў на Шуміліншчыну з Лёзна, дзе быў дырэктарам сельгаспрадпрыемства «Крынкі». Перадусім раёнам кіраваў Уладзімір Куранны, які быў прызначаны прэзідэнтам 8 лістапада 2011 года. Куранны пратрымаўся ў Шуміліне значна даўжэйшы тэрмін — 4 гады, а затым таксама быў паціху звольнены. У Шуміліне Куранны з’явіўся з Лепеля, дзе займаў пасаду начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі. Ён запомніўся шумілінцам тым, што абяцаў "за тры гады вывесці раён у лідэры вобласці".

Вось у выніку і выходзіць, што старшыні райвыканкамаў на Шуміліншчыне ўжо каторы раз існуюць па прынцыпу: «наш раённы кіраўнік — раптам быў ды хутка знік». А інтарэсы і меркаванні насельніцтва нашага раёна на конт гэтай падзеі пакуль не спыталі. І ведаць пра прычыны адстаўкі былога старшыні нам, па ўсяму відаць, такіх прывілеяў не дадзена. Як вядома, мы жывем у цывілізаванай дзяржаве, ці не так?

Алесь Шумскі.

Последние новости