shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Политика

25.11.2019 17:59

169 просмотров

0 комментариев

Чым чужыя палюбоўніцы правініліся перад Лукашэнкам

22 лістапада, даючы адлуп чыноўнікам у Віцебскай вобласці, Аляксандр Лукашэнка раптам прамым тэкстам забараніў браць у кіраўніцтва сельскагаспадарчых холдынгаў... палюбоўніц і палюбоўнікаў! «Спецыялістам трэба плаціць. Спецыялісты ва ўсім свеце вельмі дорага каштуюць. Знайдзіце не сваякоў, не дзяцей, не палюбоўніц, не палюбоўнікаў, а добрых спецыялістаў і накіруйце туды», — сказаў кіраўнік Беларусі. І дадаў, што для прафесіяналаў трэба ствараць умовы: «Вы з імі дамовіцеся. А дамовіцеся, калі ім добра заплаціце, за заробак. Недзе, можа, і кватэру даць».

Аляксандр Лукашэнка / from-ua.com


За апошні год Аляксандр Лукашэнка кажа пра палюбоўніц у кіраўніцтве — ці бізнесу, ці краіны — ужо чацвёрты раз. Чаму раптам яго стала так хваляваць гэтая тэма? На гэты конт у кожнага свае здагадкі, а дакладны адказ на пытанне ведае толькі адзін чалавек. Але затое мы можам прасачыць, у якім кантэксце гэты чалавек згадваў пазашлюбныя сувязі ў 2019 годзе.

Калі ўвесці выбары па партыйных спісах, палюбоўніцы пройдуць у парламент

20 верасня 2019 года Лукашэнка згадаў палюбоўніц і палюбоўнікаў у сувязі з выбарамі ў Палату прадстаўнікоў. Ён казаў аб захаванні ў краіне мажарытарнай сістэмы выбараў у парламент: "Мне ўжо падсоўваюць прапановы парламент абіраць па партыйных спісах. Вы будзеце ведаць у лепшым выпадку пяць партый і іх кіраўнікоў. Людзі звычайна галасуюць за лідара. А там па спісе ўжо ніхто не ведае. Яны самі паставяць там дзяцей, унукаў, палюбоўніц, палюбоўнікаў. Усіх туды прапішуць. Я сказаў не. Мы пакуль не вычарпалі мажарытарную сістэму".

Праз палюбоўніц новае жыллё каштуе дорага

22 сакавіка 2019 года сайт прэс-службы Аляксандр Лукашэнкі піша, што кіраўнікі на месцах не вельмі актыўна ідуць на абмежаванне рэнтабельнасці жылля. Не выключана, што ў тым ліку і з прычыны магчымых карупцыйных інтарэсаў: "Таму што там сваты, кумы, дзеці і палюбоўніцы задзейнічаныя ў гэтым жыллё, і ў кішэні раскладваюць сабе грошы. Што, не так? Праверце".

Дарэчы, усе гэтыя фразы пра палюбоўніц Лукашэнка сказаў не ў Мінску, а ў Віцебску, у Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці, у Брэсцкай вобласці. Але ў першы раз у 2019 годзе ён выйшаў на гэтую тэму падчас "Вялікай размовы з прэзідэнтам" ў мінскім Палацы Незалежнасці.

Палюбоўніцы не павінны паехаць на "Еўрабачанне"

1 сакавіка 2019 года. "Чытаю ў інтэрнэце: даўно вызначана, што нехта там паедзе і гэтак далей. Нічога нідзе не вызначана... Пазіцыю я сваю выказаў: павінны паехаць годныя людзі, якія перамогуць у адборы, — сказаў Лукашэнка. — Я хачу, каб вы мяне пачулі . Тыя, хто пераможа! Ні ў якім разе нікому ніякіх прэферэнцый быць не павінна. Перамаглі — паехалі. Яны будуць адказваць, арганізатары і журы. Спытаем, асабліва з журы, самым жорсткім чынам. Таму што, як у спартсменаў, у творчых работнікаў бывае: свае, чужыя, сябры, сваякі, браты, палюбоўніцы, любімыя. Вось пачынаецца выбар. Але часцяком не па музычным прынцыпе. Гэтага быць не павінна. Павінна быць усё сумленна і аб'ектыўна".

Яшчэ адна дэталь. Да 2019 года Лукашэнка маўчаў пра палюбоўніц цэлых пяць гадоў. Затое ў 2014 годзе згадаў пра іх тройчы! Дарэчы, 2014-ы быў годам, што папярэднічаў году прэзідэнцкіх выбараў. Як і 2019 год!

https://euroradio.fm/chym-chuzhyya-palyubounicy-pravinilisya-perad-lukashenkam

Последние новости