shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Политика

10.01.2020 10:34

137 просмотров

0 комментариев

Лукашэнка: Па нафце з прэзідэнтам Расіі не дамовіліся

Лукашэнка скарыстаў цырымонію ўручэння прэміі «За духоўнае адраджэнне» для важных заяў па бягучых палітычных пытаннях.

Фота: БелТА.

«У двух словах, чаму з прэзідэнтам Расіі не дамовіліся па нафце. Таму што Расіі хоча, каб мы купілі ў яе нафту па цэнах вышэй за сусветную. Хто пра такое чуў?! Таму я і адмовіўся ад такой нафты. І проста заявіў, калі не будзе паставак па сусветнай цане з Расіі нафты, мы знойдзем гэтую нафту ў іншым месцы. Што мы і робім. І знайшлі», — адзначыў Лукашэнка.

«Вы заўважылі, што ў апошні час у сваіх выступах я часта кажу пра суверэнітэт і незалежнасць. Паверце, гэта ад душы. Тут няма ніякай хлусні, тут няма нейкага майго ўчынку каб дагадзіць камусьці. Я сапраўды прыхільнік гэтай ідэі. І не проста адданы. Усе прысутныя тут добра ведаюць нашу гісторыю. Бо ніколі ў жыцці нашаму народу не давалася такая магчымасць — без крыві пабудаваць з нуля, застаўшыся на абломках асколкам велізарнай імперыі — суверэнная і незалежная дзяржава», — сказаў Лукашэнка.

«Цяпер вельмі востры перыяд існавання нашай дзяржавы. Мы ідзём не проста па тонкім лёдзе або па лязе. Мы ідзём і хістаемся злева-направа і не дай Бог няправільны крок — мы страцім усё. Трэба спыніць «хістанні» па мірных вуліцах. Трэба спыніць усялякія размовы аб суверэнітэце і незалежнасці. Трэба спыніць размовы аб тым, што хто-небудзь хоча здрадзiць і здаць Беларусь. Можа нехта і хоча… але не першы прэзідэнт, які гэтую краіну будаваў!» — дадаў кіраўнік краіны.


https://nn.by/?c=ar&i=244106

Последние новости