shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Политика

21.03.2020 12:20

205 просмотров

0 комментариев

Лукашэнка: Ідыёт прыехаў з Італіі і ўвайшоў у кантакт з 340 людзьмі

З просьбай устрымацца ад падарожжаў па свеце і паклапаціцца пра сябе 20 сакавіка да беларусаў звярнуўся Лукашэнка. Гэты сюжэт з’явіўся ў эфіры тэлеканала СТБ. У гутарцы з журналістамі Аляксандр Лукашэнка прывёў прыклад, калі адзін з нашых суайчыннікаў утаіў інфармацыю пра свае падарожжы і ў выніку аказаўся носьбітам віруса.

І толькі калі стан стаў крытычным, звярнуўся да медыкаў. Яны, у сваю чаргу, вымушаныя былі ўзяць пад кантроль некалькі сотняў чалавек, з якімі кантактаваў заражаны.

Чытайце таксама: Бізнэсмен прывёз каранавірус у Мінск. Праз яго ў каранцін трапілі дактары «Ладэ», студэнты БДУ, вучні гімназіі №20 і парачка тэнісістаў

«Трэба людзей у рэшце рэшт прымусіць адказваць за сябе і за тых, хто з табой побач. Калі ты смаркаешся, прабач мяне, кашляеш і харкаеш, дык не выходзь на вуліцу і не атручвай іншых. Заразу не разнось. У гэтым сутнасць уся. Многія дзяржавы вельмі жорсткія меры ў гэтым плане робяць.

У вас можа быць пытанне: а я чаму гэтага не раблю? Скажу вам шчыра: мы не знаходзімся ў той сітуацыі, каб прымаць драконаўскія меры», — сказаў Лукашэнка.

«Так, ёсць вось, я толькі што распавядаў пра аднаго ідыёта, нягодніка — як хочаш яго называй. Ну, зразумела, паехаў ты за мяжу. Зразумела, ты пабываў у Нямеччыне, Італіі, Францыі. Але ты прыедзь і скажы — мы цябе праверым, калі трэба, зробім адпаведнае заключэнне. Але ён жа каля 200 чалавек… Увайшоў у кантакт з імі. І нам — міністру аховы здароўя, вірусалогіі, урачам, людзям і іншым — прыйшлося працаваць за КДБ, міліцыю і іншых і з імі разам шукаць гэтыя кантакты. 340 чалавек! Дзякуй богу, што яны здаровыя аказаліся. Гэта не значыць, што яны не заражаныя былі. Яны проста перанеслі на нагах гэты вірус», — дадаў ён.


https://nn.by/?c=ar&i=248356


Последние новости