shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Политика

30.04.2020 16:04

220 просмотров

0 комментариев

Вайскоўцы Расіі і Кітая адмовіліся ад удзелу ў парадзе ў Мінску

30 красавіка трэніроўкі роты ганаровай варты на праспекце Пераможцаў не адбудзецца. Яе перанеслі на 5 і 6 мая, і пройдзе яна на тэрыторыі вайсковай камендатуры ва Уруччы. Пра гэта Свабодзе паведаміла прэс-сакратар Міністэрства абароны Наталля Гаўрусік.

Таксама Наталля Гаўрусік абвергла ранейшае паведамленне Свабоды, што напярэдадні, 29 красавіка, не адбылося рэпетыцыі вайсковай тэхнікі, якая будзе задзейнічаная ў парадзе 9 мая.

«Рэпетыцыя адбылася ўчора ўвечары ў раней прызначаны час. Яна прайшла ў фармаце, які завецца «пешы па машыннаму» — бяз выезду вайсковай тэхнікі. Гэта своесаблівая рэкагнасцыроўка для механікаў-кіроўцаў, калі яны прыязджаюць вывучыць маршрут, якім пазьней павядуць тэхніку. Такая форма правядзення рэпэтыцый часта выбіраецца перад тым, як пачаць трэніроўкі з тэхнікай», — сказала Наталля Гаўрусік.

Інфармацыі аб магчымай адмене парада яна не мае.

Раней планавалася, што 9 мая ў парадзе, акрамя беларускіх вайскоўцаў і супрацоўнікаў МУС, возьмуць удзел таксама вайскоўцы з Расіі і Кітая.

«Вайсковыя ведамствы Расіі і Кітая паведамілі, што прынялі рашэнне не накіроўваць склад для ўдзелу ў вайсковым парадзе ў Мінску 9 мая», — сказала Наталля Гаўрусік.

Прэс-сакратарка паўтарыла, што да 9 мая адбудзецца сама меней адна генеральная рэпэтыцыя парада, але яе дату пакуль не прызначылі.

https://nn.by/?c=ar&i=250941

Последние новости