shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Политика

28.05.2020 18:48

618 просмотров

0 комментариев

У сацыяльных сетках Шуміліншчыны адбыліся віртуальныя «выбары прэзідэнта»

У прыватнасці, у сацыяльнай сетцы «Укантакце» у групе «Навіны Шуміліна», дзе на сёння зарэгістравалася 1662 чалавекі, з 22-га па 27-га траўня праводзілася апытанне «Як бы вы прагаласавалі, калі б выбары праводзіліся ўжо заўтра?»

Для галасавання прапаноўвалася зрабіць выбар паміж васьмю найбольш вядомымі прозвішчамі тых, хто сёння збірае подпісы за рэгістрацыю свайго кандыдацтва.



За 6 дзён апытанне паглядзела 965 чалавек, а 131 асоба прыняла ўдзел у ананімным галасаванні.

Па выніках галасавання, якія былі падведзеныя 27-га траўня, лідэрам стала Святлана Ціханоўская (жонка блогера Сяргея Ціханоўскага), якія набрала 28, 24% галасоў.

На другім месцы дзейны прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, які набраў 10.69 % галасоў.

Трэцяе заняў Віктар Бабарыка (былы кіраўнік «Белгазпрамбанка») з 9.92%

На чацвёртае месца выйшла Ганна Канапацкая з галасамі ў 3.82 %


На пятым апынуўся Валеры Цапкала, які набраў 3.05 %
(экс-кіраўнік Парка Высокіх Тэхналогій).

Астатнія тры ўдзельнікі выбарчай кампаніі набралі меней за 3% галасоў Дзмітрыеў Андрей ( нам. старшыні "Гавары праўду") і Юрый Губарэвіч (Рух за свабоду), прычым за Алега Гайдукевіча (старшыня ЛДПБ) не прагаласаваў ніхто.

22,9% апытаных выказалі думку, што яны ўвогуле не збіраюцца ісці на галасаванне.

А 17,56% рэспандэнтаў прагаласавалі супраць усіх кандыдатаў.

Варта дадаць, што ў гэтым выпадку рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі сёлета – рэкордна нізкі. І хаця ён набраў 10.69 % галасоў, толькі 14 чалавек з 965 прагледзеўшых і 131-го прагаласаваўшых аддалі свой голас за кіраўніка сённяшняй Беларусі.

А калі скласці тых, хто не пойдзе галасаваць з тымі, хто супраць усіх - у выніку атрымаецца 40,46%. Гэта тыя рэспандэнты, што расчараваліся ў арганізатарах выбарнай кампаніі, якая 25 гадоў не адпавядае дэмакратычным стандартам. І магчыма яшчэ болей выбаршчыкаў упэўненыя ў тым, што гэта "выбарчы фарс" для аднаго чалавека, дзе ў рэшце рэшт ва ўладзе ўсё роўна застанецца "нязменны кіраўнік" – Аляксандр Лукашэнка.

Алесь Шумскі.

Последние новости