shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Политика

04.06.2020 16:59

410 просмотров

0 комментариев

Святлана Ціханоўская — пра 900 тысяч долараў: «Гэта правакацыя» (відэа)

Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская патлумачыла знойдзеныя сілавікамі 900 тысяч долараў на лецішчы маці яе мужа, відэаблогера Сяргея Ціханоўскага. «Я проста ў шоку! — плача Святлана падчас размовы з Радыё Свабода. — Мы з хлеба на ваду перабіваемся, а тут такія грошы!»

Кабанаў: падчас трэцяга ператрусу ў доме Ціханоўскага "знайшлі" $900 тысяч

Ціханоўская кажа, што маці Сяргея 71 год, "яе ноч марнавалі [пакуль ішоў ператрус], і яна перахвалявалася". "Калі пачалі даставаць долары, яна сказала, што „гэта мы з сынам зараблялі“, бо не ведала і не бачыла, колькі там, — распавядае Святлана Ціханоўская. Гэта правакацыя, 100%!".

Ціханоўская абураецца, як у сілавікоў хапае сумлення так абыходзіцца з Сяргеем і яго сям’ёй. Як вядома, Сяргей Ціханоўскі затрыманы 29 траўня, знаходзіцца ў СІЗА № 1 Мінска. Расследуецца справа аб гвалце ў дачыненні супрацоўніка міліцыі ў Гродне.

Першым пра знойдзеныя грошы паведаміў каардынатар па Брэсцкай вобласці выбарчай кампаніі Святланы Ціханоўскай, блогер Аляксандр Кабанаў. Паводле яго слоў, першыя дзве брыгады следчых не знайшлі грошай, а іх знайшла ўначы трэцяя брыгада. Пры гэтым у доме разам са следчымі і панятымі была толькі маці Ціханоўскага. "Гэта не былі нейкія таемныя месцы. Там ужо праводзілі вобшук і раней нічога не знайшлі", — сказаў Кабанаў svaboda.org.

Пазней МУС апублікавала фота і відэа з ператрусу.

Па тэме:

МУС апублікавала фота і відэа знойдзеных 900 тысяч долараў

Последние новости