shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Политика

15.08.2020 12:33

693 просмотра

0 комментариев

Як галасавалі на ўчастку № 14 аграгарадка Амбросавічы

Сельская глыбінка традыцыйна лічыцца нібыта апірышчам цяперашняй улады. Аднак, пры ўсім тым, тут таксама бываюць нечаканыя сюрпрызы.

Ад незалежных дэмакратычных партый улады ўключылі ў камісію на участак № 14 Амбросавічы ўсяго толькі аднаго прадстаўніка ад Беларускай сацыял- дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандра Шчамлёва.

Прынамсі, ад самага пачатку была стварана штучная сітуацыя "свабоднага волевыяўлення".
Пачынаючы ўжо з аўторка 4 жніўня, каб прывабіць выбаршчыкаў ўчасткі. Забяспечыць вялікую яўку на датэрміновае галасаванне павінна была і датэрміновая выдача пенсій ды дапамог на пошце, якая размешчана ў сельскім Доме культуры. Сваеасаблівы піяр-шматхадовачка: задаволеныя пенсіянеры, атрымаўшы дадатковую дзесятку ў якасці прыбаўкі - выходзілі з адных дзвярэй і там жа траплялі ў суседнія дзверы, дзе заадно і прагасавалі датэрмінова. А затым надыйшла чарга бюджэтнікаў, бо хто яшчэ напоўніць скрынку бюллетэнямі для “датэрміновага волевыяўлення"?


У выніку за пяць дзён такі ўдалося сабраць 67 чалавек з 250 ў агульным спісе выбаршчыкаў.
Вынікі на участку №14 былі галасавання наступныя. З 245 прыняўшых удзел у галасаванні аддалі свае галасы за Святлану Ціханоўскую - 38, за Андрэя Дзмітрыева - 2, за Ганну Канапацкую - 2, а таксама 22 галасы былі супраць усіх кандыдатаў. За Аляксандра Лукашэнку прагаласаваў 181 выбаршчык.

Аднак пры падліку галасоў выявіўся цікавы факт. За Лукашэнку амаль усе галасы былі ў скрынях для “датэрміновага галасавання” і галасавання “на даму”, а гэта адпаведна 67 і 54 выбаршчыкі - усяго 121. Але ж вельмі паказальна, што ў асноўны дзень галасавання 9 жніўня, калі ў нядзелю прыйшло 124 выбаршчыкі, расклад быў яўна не на карысць дзейнага прэзідэнта. Тут атрымлівацца, што ён атрымаў усяго 60 галасоў. Хаця гэта не выпадкова, бо ў асноўны дзень галасавання прыходзяць найбольш палітычна інфармаваныя і маладыя выбаршчыкі, якія ведаюць, што ў асноўны дзень, калі скрыня стаіць на вачах у 10 чальцоў камісіі ды пяці назіральнікаў - тут цяжка зрабіць “нейкія патаемныя аперацыі” ад людской пільнасці з бюлетэнямі. Хаця вынікі і прадказальныя – “на даму” і “датэрмінова” галасуюць у пераважнай большасці людзі ужо самага сталага веку, у якіх акрамя телеканала БТ ды радыёкропкі болей нічога няма. А там толькі Лукашэнку і паказваюць.

Аднак прыемна было бачыць, як нехта з моладзі кідаюць ў скрынку бюлетэні, згорнутыя "гармонікам". Дзе пры развароце ў квадраціку за Ціханоўскую намалёваны знак у выглядзе сэрца. Моладзь патрабуе перемен, бо для іх старая ўлада безнадзейна прагніла.


Мяркуючы па інфармацыі з участкаў буйных гарадоў і з Менску - там Лукашэнка прайграў, ды яшчэ з разгромным лікам. Гэта бачна і па штодзённых акцыях пратэсту. Дарэчы, найбольш красамоўна сведчыць аб гэтым пратакол з Гагарынскага участка суседняга Гарадка, дзе ў камісіі быў незалежны прадстаўнік ад БСДП(Грамада).



Алесь Шумскі.

Последние новости