shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Политика

09.10.2020 11:35

404 просмотра

0 комментариев

Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Славакіі

Святлана Ціханоўская сустрэлася 8 кастрычніка з прэзідэнтам Славакіі Зузанай Чапутавай. Сустрэча доўжылася 30 хвілін і прайшла ў цёплай атмасферы. Святлану сустрэлі як дзяржаўнага лідара, паведамляе яе тэлеграм-канал.

Тэлеграм-канал Святланы Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская сустрэлася сёння з прэзідэнтам Славакіі Зузанай Чапутавай. Сустрэча доўжылася 30 хвілін і прайшла ў цёплай атмасферы. Святлану сустрэлі як дзяржаўнага лідара, паведамляе яе тэлеграм-канал.

Ціханоўская распавяла пра сітуацыю з палітвязнямі, а таксама пра неабходнасць падтрымліваць студэнцкія і гуманітарныя праекты і аказваць дапамогу параненым падчас мірных пратэстаў.

Зузана Чапутава выказала падтрымку беларускаму народу і пацікавілася, якім чынам могуць выглядаць перамовы аб новых выбарах у Беларусі, а таксама запыталася, якія краіны могуць удзельнічаць у іх медыяцыі.

Святлана Ціханоўская падарыла прэзідэнту Славакіі кнігу «Краіна Беларусь» Уладзіміра Арлова і Змітра Герасімовіча ў перакладзе на англійскую мову.

Раней сёння Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных спраў Славакіі Іванам Корчакам, прадстаўнікамі недзяржаўных арганізацый і дыяспарай.

NN.by
https://nashaniva.by/?c=ar&i=260410

Последние новости