shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Политика

19.11.2020 17:45

280 просмотров

0 комментариев

Новым міністрам культуры стаў чалавек, які ні дня не працаваў у гэтай сферы

Новым міністрам культуры прызначаны Анатоль Маркевіч, былы памочнік Лукашэнкі па Брэсцкай вобласці. З адукацыі ён настаўнік матэматыкі і фізікі.

Ранейшы міністр Юрый Бондар узначальваў ведамства з верасня 2017 года.

Анатоль Маркевіч нарадзіўся ў 1971 годзе ў вёсцы Грамкі на Шчучыншчыне. У 1994-м скончыў Брэсцкі дзяржаўны педінстытут, а ў 2006-м — Акадэмію кіравання.

Працаваў настаўнікам, з 1995 года быў дырэктарам Прудзянскай базавай школы. У 1998—2002 гадах кіраваў рознымі школамі ў Гродзенскай вобласці. У 2002-м прызначаны намеснікам старшыні Карэліцкага райвыканкама. У 2010—2011 гадах узначальваў Карэліцкі райсавеіт, быў старшынёй Навагрудскага райвыканкама (2011-2019).

Лукашэнка патлумачыў, чаму прызначыў міністрам культуры чалавека не з гэтага кола

https://nashaniva.by/?c=ar&i=262632

Последние новости