shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Политика

23.11.2020 16:47

297 просмотров

0 комментариев

У школе, дзе атруціліся дзеці, вынікі выбараў і «Голас» разыходзяцца ў 10 разоў

У мінскай школе № 61, дзе масава атруціліся дзеці, афіцыйныя вынікі прэзідэнцкіх выбараў і вынікі паводле платформы «Голас» адрозніваюцца ў 10 разоў.

Школа №61 у Мінску / opendemocracy.net

У мінскай школе №61, дзе ўчора масава атруціліся дзеці, афіцыйныя вынікі прэзідэнцкіх выбараў і вынікі паводле платформы "Голас" адрозніваюцца ў 10 разоў.

У пратаколе выбарчай камісіі, якая складалася з настаўнікаў школы, Ціханоўскай запісалі 244 галасы. У той час як па інфармацыі платформы "Голас" за яе на гэтым участку прагаласавала 2570 чалавек, з якіх 1817 пацвердзілі гэта фатаграфіямі бюлетэняў.

Пры гэтым па выніковаму пратаколу к гэтаму выбарчаму ўчастку было прыпісана ўсяго 1732 чалавека з правам голасу. Пры гэтым даступнае фота гэтага пратакола без подпісаў членаў камісіі.

9 жніўня выбарчыя ўчасткі зачыніліся а 20:00, але людзі не разыходзіліся — хацелі даведацца, хто з кандыдатаў у прэзідэнты набраў больш за ўсіх галасоў. Пратаколы вывешвалі не ўсюды: людзі абураліся, да школ пад'язджала міліцыя. Тых, хто сабраўся каля школ, разганялі і затрымлівалі сілавікі. Яны ж вывозілі пад аховай выбарчыя камісіі.

https://euroradio.fm/u-shkole-dze-atrucilisya-dzeci-zapisali-u-10-razou-mensh-galasou-cihanouskay

Последние новости